Пракуроры і следчыя Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні процідзеяння гандлю людзьмі, у тым ліку непаўналетнімі

Ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне мультыдысцыплінарнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі.

У межах пасяджэння пракуроры, следчыя і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый рэгіёна абмеркавалі эфектыўнасць дзейнасці праваахоўных органаў, іншых суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў супраць асобы, у тым ліку ў сямейна-бытавой сферы.

Пры гэтым асобна спыніліся на пытаннях прафілактыкі здзяйснення злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх, а таксама выяўленні дзяцей, якія апынуліся ў экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі, сталі ахвярамі злачынстваў, жорсткасці і гвалту.

Па выніках мерапрыемства выпрацаваны дадатковы алгарытм дзеянняў, накіраваны на папярэджанне здзяйснення злачынстваў дадзенай катэгорыі.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці