Пракуроры Віцебшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу – 2019»

Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці ў Лужаснянскім лясніцтве ДЛГУ «Віцебскі лесагаспадарчы комплекс» высадзілі саджанцы сосны (2 800 штук) і елкі (800 штук), а таксама дзічкі бярозы (700 штук) на агульнай плошчы 0,9 га.

Акцыя прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
А.Нізюлько