Пракуроры Віцебшчыны правялі дабрачынную акцыю ў дачыненні да бяздомных жывёл

Кожную трэцюю суботу жніўня, як вядома, адзначаецца Сусветны дзень бяздомных жывёл, які заснаваны ў 1992 г. па ініцыятыве Міжнароднага таварыства правоў жывёл.  

в.а. пракурора г.Віцебска Дамашеўскім П.Л., напярэдадні дадзенага свята арганізавана працяг удзелу калектыву пракуратуры горада ў добраахвотнай дабрачыннай акцыі для аказання дапамогі прытулку бяздомных жывёл, які існуе на базе ДП «Спецаўтабаза г.Віцебска». Для падтрымкі жывёл арганізавана наведванне прытулку, аказана дапамога. Дырэктару прытулку Зубавай Н.М., выказаны словы падзякі за упартай, карпатлівай і нялёгкай працы, а таксама, калектыў пракуратуры горада павіншаваў Зубаву Н.М. з Днём Нараджэння ўзначаленай арганізацыі, якой у гэтым годзе спаўняецца 7 гадоў.     

Дарэчы, у гэтым годзе, да правядзення дадзенай акцыі далучыўся і шэраг супрацоўнікаў пракуратуры Віцебскай вобласці.   

Мэтай правядзення падобных мерапрыемстваў, з'яўляецца напамін аб неабходнасці прымаць удзел у лёсе бяздомных жывёл, а таксама выхаванне ў грамадзян беражлівых і адказных адносін да братоў нашых меншых, міласэрнасці, дабрыні, паколькі праблема безадказнага стаўлення людзей да жывёл не губляе сваёй актуальнасці, а колькасць бяздомных жывёл не памяншаецца.                          

Шкурганава І.А.,
Пруднікава Е.В