Просьба і крадзеж

Часам папросіш чалавека зрабіць дабро, а ён табе адкажа злом.

 

Мікалай, 1981 года нараджэння, распіваў спіртное са сваёй сужыцелькай у доме ў іх знаёмай Алы. Ала падчас застолля папрасіла Мікалая памяняць сім-карту са свайго старога тэлефона ў новы мабільны тэлефон. Аднак памяняць месцамі сім-карту не атрымалася, паколькі яна па памерах не падышла ў новы тэлефон. Пасля чаго Ала пакінула скрынку з тэлефонам на стале ў пакоі, а сама пайшла на кухню. Сыходзячы з дома знаёмай, у Мікалая ўзнік намер здзейсніць крадзеж мабільнага тэлефона, і ён непрыкметна для навакольных дастаў са скрынкі, якая стаяла на стале, тэлефон і паклаў яго сабе ў кішэню. Па прыходзе дадому ён дастаў тэлефон і, адкрываючы крышку тэлефона, выпадкова выпусціў акумулятарную батарэю ў ваду, пасля чаго яна прыйшла ў непрыдатнасць. Мабільны тэлефон ён схаваў, а аб крадзяжы нікому не распавядаў. Сваю датычнасць да крадзяжу адмаўляў, а калі Ала звярнулася з заявай у міліцыю, спалохаўся і вярнуў пацярпелай тэлефон без акумулятарнай батарэі. У ходзе следства набыў новую акумулятарную батарэю, аналагічную пашкоджанай. Віну прызнаў, учыненае раскаяўся.

Прыгаворам суда Чыгуначнага раёна г. Віцебска Мікалаю прызначана пакаранне ў адпаведнасці з ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь у выглядзе 100 гадзін грамадскіх работ.

Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора Вікторыя Шэвярноўская