Праведзены адборачны турнір па шахматах для наступнага ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод пракурорскіх работнікаў у г. Жодзіна.

03.03.2016 на базе шахматнага клуба г. Віцебска прайшоў адборачны турнір па шахматах для наступнага ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод пракурорскіх работнікаў у г. Жодзіна.

У турніры прымалі ўдзел прадстаўнікі пракуратур г. Віцебска, Аршанскага і Лепельскага раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры, а таксама супрацоўнікі апарата пракуратуры Віцебскай вобласці. У упартай барацьбе першае месца заняў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Заікін А.Н., другім стаў намеснік пракурора Лепельскага раёна Журко Д.А., трэцяе месца заняў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем Кржысінскі Е.М.

Фінальныя спаборніцтвы 18.03.2015 прайшлі ў Палацы Культуры ААТ «БЕЛАЗ» у г. Жодзіна, па выніках упартай барацьбы каманда пракуратуры г. Мінска заняла першае месца, каманда Мінскай вобласці стала другой, трэцімі сталі пракуроры Магілёўскай вобласці, чацвёртымі сталі шахматысты Гродзенскай вобласці з розніцай на адно ачко больш чым у пракуратуры Віцебскай вобласці, якія сталі па выніках пятымі.    

Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем Е. Кржысінскі.