Адбылося пасяджэнне грамадскага савета па кантролі за дзейнасцю праваахоўных (іншых дзяржаўных органаў) і процідзеянні карупцыі
У ходзе «круглага стала», які адбыўся ў СААТ «Фортэкс-водныя тэхналогіі», разгледжаны шэраг актуальных пытанняў у сферы процідзеяння карупцыі ў рэгіёне, абмеркавана праблематыка прымянення і шляхі ўдасканалення антыкарупцыйнага заканадаўства, дадзена ацэнка эфектыўнасці грамадскага кантролю ў сферы барацьбы з карупцыяй.
У правядзенні форуму актыўны удзел прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Пянін У.П., старшыня КДК Віцебскай вобласці Зараўкін У.У., прадстаўнікі кантралюючых і судовых органаў рэгіёну, кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай формы ўласнасці, у прыватнасці, генеральны дырэктар СААТ «Фортэкс-водныя тэхналогіі» доктар тэхнічных навук Пінчук І.І., дырэктар РУП «Беларуснафта - Віцебскаблнефцепрадукт» Капшуль А.Г., генеральныя дырэктары ААТ «Віцебскаўтатранс», ААТ «Віцебскхлебпрам», ААТ «Рудакова» і іншыя.
Інтарэсы гаспадарчых суб'ектаў, бізнес-супольнасці былі прадстаўлены таксама Віцебскім абласным саюзам наймоцаў.
Прыклады выяўленых парушэнняў у найбольш уразлівай да карупцыйных праяў сферы – закупак тавараў (работ, паслуг), умовы, якія спрыяюць гэтаму, і прапановы па ўдасканаленні асобных положений антыкарупцыйнага заканадаўства, што датычыцца як дзяржаўных закупак, так і закупак за кошт уласных сродкаў, да ведама ўдзельнікаў давеў старшыня КДК Віцебскай вобласці Зараўкін У.У.
З пазіцыі абароны правоў і інтарэсаў працоўных, у тым ліку тых, хто займае кіруючыя пасады, выступіў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вазьміцель І.К., акцэнтуючы ўвагу на неабходнасці ўзмацнення ролі прафсаюзаў, грамадскага кантролю з іх боку ў сферы барацьбы з карупцыяй.
Абмяняліся думкамі, выклаўшы
сваё бачанне карупцыйных рызык у вытворчай дзейнасці, асабліва ў галіне закупак, і прадстаўнікі бізнес-супольнасці рэгіёна: дырэктар выканаўчай дырэкцыі Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў Туравінаў У.П., генеральны дырэктар СААТ «Фортэкс-водныя тэхналогіі» Пінчук І.І., ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Старавойтаў С.І., РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» Капшуль А.Г.Юрыдычны аналіз асобных положений Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» адносна карупцыйных рызык у адукацыйнай сферы і іх нівеліравання правёў дэкан юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава» кандыдат філасофскіх навук Бачкоў А.А.
Акtyўна і прадметна ўсімі удзельнікамі форуму абмеркаваны «восеньскія» навелы заканадаўства, накіраваныя на стымуляванне дзелавой актыўнасці, выключэнне залішніх патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, а таксама ліквідацыю адміністрацыйных бар'ераў, што тармазяць развіццё бізнесу (Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 376ад 16.10.2017«Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»,№337 ад 19.09.2017 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», №345 ад 22.09.2017 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», №364 ад 09.10.2017 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці», №365 ад 09.10.2017 «Аб развіцці аграэкатурызму»).
У ходзе форуму ўдзельнікі пасяджэння прааналізавалі праблемныя аспекты прымянення і шляхі ўдасканалення антыкарупцыйнага заканадаўства, выступілі з канкрэтнымі прапановамі па ўдасканаленні асобных палажэнняў і нормаў Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», а таксама павышэнні эфектыўнасці грамадскага кантролю ў сферы процідзеяння карупцыйным праявам.
Вынікі пасяджэння падвёў пракурор вобласці Сушчынскі У.У, які звярнуў увагу прысутных на неабходнасць безумоўнага выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, забеспячэння прынцыповага падыходу пры вырашэнні пытання абадказнасці асоб, якія дапусцілі парушэнні патрабаванняў названага заканадаўства.
Прапановы аб карэкціроўцы антыкарупцыйнага і іншага заканадаўства, якія паступілі падчас пасяджэння і былі адобраны Грамадскім саветам, плануецца накіраваць для разгляду ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
Аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю