Супрацьдзеянне экстрэмісцкай дзейнасці: супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у семінары з расійскімі калегамі

Службовыя асобы пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у сумесным семінары пракурорскіх работнікаў Генеральных пракуратур Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па тэме пракурорскага нагляду ў сферы процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці.

Дэлегацыю Віцебскай вобласці ўзначаліў намеснік пракурора вобласці Гук В.І., у склад якой увайшлі таксама намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Заікін А.Н., старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Лысакоў А.А.

Удзельнікі семінара асвятлілі асаблівасці арганізацыі ў сваіх краінах нагляду за выкананнем заканадаўства аб процідзеянні экстрэмісцкай дзейнасці, падзяліліся вопытам процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы, праблемнымі пытаннямі аператыўна-вышуковай дзейнасці ў выпадку устанаўлення асобы, якая здзейсніла злачынства экстрэмісцкага характару і збягала на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Абмен пракурорскім вопытам дазволіў як узбагаціць арсенал пракурорскага нагляду ў сферы процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці, так і намеціць далейшыя шляхі па ўніфікацыі заканадаўства ва ўказанай галіне.

Арганізатарамі семінара прынята рашэнне аб далейшым плённым супрацоўніцтве ў мэтах павышэння эфектыўнасці нагляду і процідзеяння новым выклікам і пагрозам экстрэмісцкага характару.

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю пракуратуры Віцебскай вобласці А.Н. Заікін