Супрацьдзеянне кіберзлачыннасці ў парадку дня

На парадку чарговага пасяджэння каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці разгледжана пытанне аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці праваахоўных органаў, іншых зацікаўленых органаў і арганізацый па папярэджанні, выяўленні і спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

Адзначана, што процідзеянне распаўсюджванню кіберзлачыннасці ў апошні час стала адным з важных напрамкаў дзейнасці сістэмы праваахоўных органаў вобласці, іншых зацікаўленых ведамстваў.

За 2020 год у вобласці практычна ўтрая павялічылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў дадзенага віду (з 1132 да 3021; +166,9%). У цэлым па Рэспубліцы Беларусь іх колькасць узрасла на 142,5% (з 10539 да 25 561).

Указаная негатыўная тэндэнцыя працягнулася і ў бягучым годзе, толькі за 2 месяцы бягучага года колькасць злачынстваў у Віцебскай вобласці ўзрадсла больш чым у 2 разы, на 30.03.2021 у вобласці зарэгістравана 600 злачынстваў, здзейсненых у сферы высокіх тэхналогій.

Рост злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій у 2020 годзе адбыўся практычна ва ўсіх рэгіёнах вобласці. У бягучым годзе найбольш значны рост у Аршанскім, Полацкім рэгіёнах і г.Наваполацку.

У 2020 годзе злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій у агульным аб'ёме ўсіх відаў злачынстваў склалі 28,1% і практычна наблізіліся да самага распаўсюджанага віду злачынстваў, крадзяжоў, доля якіх у агульнай злачыннасці толькі на 1% больш - 29,3%

Па складах злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій асноўная доля прыпадае на крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі (арт.212 КК Рэспублікі Беларусь) - іх удзельная вага склала 90,4%. Колькасць злачынстваў дадзенага віду павялічылася больш чым у 2 разы (235,5% з 815 да 2734).

Устаноўлена, што ў большасці выпадкаў рэквізіты банкаўскіх картак даюць самі пацярпелыя падчас тэлефоннай размовы з «ілжэпрадстаўніком банка» альбо на падробленых сайтах у сетцы Інтэрнэт.

Аналіз спосабаў здзяйснення крадзяжоў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі сведчыць аб тым, што найбольшая іх колькасць

здійснены шляхам «вішынгу» і «фішынгу», а ўзломы камп’ютарных сістэм з’яўляюцца адзінкавымі выпадкамі.

Адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў крадзяжоў з’яўляецца размяшчэнне на інтэрнэт-рэсурсах: «Куфар», «ВКонтакте», «Авита» падробленых аб’яў аб рэалізацыі тавараў з наступным завалоданнем грашовымі сродкамі, а таксама узлом, стварэннем дублікатаў старонак сацыяльных сетак, далейшай перапіскай зламыснікаў ад імя знаёмых з просьбай пераводу грашовых сродкаў. Пры вымагальніцтве, неўстаноўленая асоба, атрымаўшы доступ да старонкі ў сацыяльнай сетцы, патрабуе грашовыя сродкі пад пагрозай распаўсюджвання звестак, якія пацярпелыя жадаюць захаваць у таямніцы.

Вялікая колькасць злачынстваў у гэтай сферы праваадносін мае сваёй мэтай замах не на адносіны ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а на іншыя аб’екты крымінальна-прававой аховы, часцей за ўсё на права ўласнасці, таямніцу асабістага жыцця або на асновы канстытуцыйнага ладу і бяспеку дзяржавы.

Для ўстаранення прычын і ўмоў здзяйснення гэтага віду злачынстваў неабходна аб’яднанне высілкаў дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на павышэнне ўзроўню камп’ютарнай пісьменнасці і лічбавай бяспекі грамадзян, папулярызацыі элементарных правілаў захавання персанальных даных уладальнікаў і правядзенне шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў.

З улікам значнага росту злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій пры падтрымцы банкаўскіх устаноў, паштовых аддзяленняў і рэгіянальных тэлерадыёкампаній варта неадкладна актывізаваць працу па давядзенні да шырокіх слаёў насельніцтва матэрыялу, які змяшчае апісанне метадаў сацыяльнай інжынерыі, што прымяняюцца для несанкцыянаванага доступу да банкаўскіх плацежных картак, а таксама асноўныя рэкамендацыі па распазнаванні зламысніка і прадухіленні злачынстваў у гэтай сферы.

Па выніках праведзенай нарады Віцебскаму аблвыканкаму, Упраўленню ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, Упраўленню Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Галоўнаму

упраўленню Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці іншым дзяржаўным органам і ведамствам распрацаваны даручэнні, якія падлягаюць выкананню, накіраваныя на прафілактыку дадзенага віду злачынстваў, павышэнне іх раскрывальнасці і ўтрымлівасці прычыненай шкоды.

Начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем

і аператыўна-вышуковай дзейнасцю

пракуратуры вобласці

Васіль Парусаў