Праведзен рэспубліканскі турнір па кулявой стральбе сярод работнікаў органаў пракуратуры

На тэрыторыі палігона 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгады «Лосьвіда» адбыўся рэспубліканскі турнір па кулявой стральбе сярод работнікаў органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Ва ўпартай барацьбе каманда пракуратуры Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам пракурора вобласці Сушчынскага В.В., удзеле начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Калбуна В.К., намесніка начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Шыенка К.В., заняла другое каманднае месца.

Пры гэтым лепшым стралком у практыкаванні АКС-1с з вынікам 94 ачкі сярод работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь стаў пракурор вобласці Сушчынскі В.В., а ў асабістым заліку спаборніцтваў начальнік аддзела Калбун В.К. заняў трэцяе месца.

Аддзел па наглядзе за
выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці.