Праведзена калегія па выніках працы ведамства за 2018 год

Пад старшынствам пракурора Віцебскай вобласці Вадзіма Валянцінавіча Сушчынскага, пры ўдзеле яго намеснікаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў абласной пракуратуры, пракурораў гарадоў і раёнаў рэгіёну, іншых работнікаў апарату праведзена калегія па выніках працы ведамства за 2018 год.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубаў.

У сваім выступленні Вадзім Валянцінавіч канстатаваў, што ў 2018 годзе органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ажыццяўлялася сістэмная, мэтанакіраваная праца па забеспячэнні вяршэнства закона і правапарадку, па каардынацыі дзейнасці праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў у барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

У вобласці захавана стабільная крымінагенная абстаноўка, праца праваахоўных органаў, іншых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у цэлым дастаткова выніковая.

У 2018 годзе адбылося зніжэнне як агульнай злачыннасці, так і па лініі крымінальнага вышуку.

Так, у параўнанні з папярэднім годам на 6,2% скарацілася колькасць учыненых злачынстваў – 9 675 злачынстваў супраць 10 317 у 2017 годзе.

На кожныя 10 тысяч жыхароў у 2018 годзе прыйшлося 81,7 злачынстваў.

Reже ў злачынствах удзельнічалі непаўналетнія (з 200 да 173 злачынстваў). Пракурор вобласці ўказаў на неабходнасць павышэння ўвагі як пытанням злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, так і злачынных замахаў у дачыненні да іх, асабліва замахаў на палавую недатычнасць дзяцей.

У 2018 годзе скарацілася колькасць учыненых крадзяжоў (3836/4309, -11,0%), хоць яны па-ранейшаму складаюць больш за траціну ўсіх учыненых злачынстваў (39,8%).

Паменшылася колькасць злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап'янэння (1493/1562, -4,4%), групай асоб (487/629, -22,6%), у грамадскіх месцах (1900/2023, -6,1%).

Стабілізавана сітуацыя з гібеллю людзей ад знешніх фактараў. Паменшылася колькасць асоб, загінулых у выніку ДТЗ (65/77), ад атручвання алкаголем (218/234), у выніку ўтаплення (58/75).

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь арыентаваў калег на праверкі выканання закона ў частцы своечасовасці выплаты грамадзянам заработнай платы.

Пракурор вобласці таксама звярнуў увагу, што ў 2019 годзе ў зоне ўвагі пракурораў таксама будуць барацьба з карупцыяй, эфектыўнасць работы органаў прымусовага выканання.

Па выніках пасяджэння калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці з мэтай умацавання законнасці і правапарадку процідзеяння карупцыі, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы прыняла рашэнне, у якім вызначаны новыя задачы і канкрэтныя мерапрыемствы для іх выканання.

Пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела Н.Левянкова