Праведзена праверка
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена планавая правярка выканання патрабаванняў заканадаўства аб распараджэнні і ахове ўласнасці, Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці жыццядзейнасці насельніцтва», заканадаўства аб працы і аб ахове працы, аб барацьбе з карупцыяй, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб звароце з адходамі ў камунальным праектна-рамонтна-будаўнічым унітарным прадпрыемстве «Віцебскаблдарбуд» (далей – КПУП «Віцебскаблдарбуд, прадпрыемства) і ўваходзячых у яго сістэму філіялах.
Вынікі праверак паказалі, што на прадпрыемстве, а таксама яго філіялах адсутнічае адзіная правапрымяняльная практыка, дапускаюцца парушэнні патрабаванняў названага заканадаўства.
Кіраўнікамі філіялаў не забяспечваецца ў поўным аб'ёме рэалізацыя палажэнняў заканадаўства аб парадку ажыццяўлення транспартнай дзейнасці. Не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні арт.34 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ў частцы забеспячэння пры рамонце і развіцці (узвядзенні, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог адпаведнасці іх параметраў і характарыстык патрабаванням бяспекі дарожнага руху; прыняцця мер па захаванасці аўтамабільных дарог, утрымання іх у стане, які забяспечвае бяспечны рух транспартных сродкаў і іншыя.
Парушэнні правілаў утрымання дарог ствараюць перадумовы да ўзнікнення аварый, адмоўна адбіваюцца на аператыўнасці груза- і пасажырскіх перавозак і могуць прычыніць шкоду маёмасным інтарэсам дзяржавы.
У ходзе праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні прадпрыемствамі дарожна-будаўнічай галіны дагаворнай, прэтэнзійна-іскавой працы выяўлены факты несвоечасовага накіравання прэтэнзій да даўжнікоў аб спагнанні ўтворанай запазычанасці па дагаворах; у выпадках несвоечасовай аплаты выкананых работ (аказаных паслуг) не заўсёды налічваецца і спаганяецца прадугледжаная дагаворам або законам няўстойка.
Адзначаны факты заключэння і выканання гаспадарчых дагавораў на загадзя невыгадных умовах (без перадаплаты, пры наяўнасці невыкананых абавязацельстваў па раней заключаных дагаворах і г.д.).
Распаўсюджанымі з'яўляюцца парушэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў частцы прафілактыкі п'янства на працоўных месцах. Работа саветаў прафілактыкі філіялаў не арганізавана на належным узроўні, зводзіцца да фармалізму, належныя меры па процідзеянні п'янству не прымаюцца.
Акрамя гэтага, праверкай устаноўлены шэраг грубых парушэнняў заканадаўства аб працы і ахове працы на філіялах Верхнядзвінскага ДРБУ-143, Мёрскага ДРБУ-203, «Віцебскдарпраект», Полацкае ДРБУ-182, Шаркаўшчынскае ДРБУ-131, Дубровенскае ДРБУ-108, Чашніцкае ДРБУ-183, Шумілінскае ДРБУ-204, а таксама на галоўным прадпрыемстве КУП «Віцебскаблдарбуд».
Маюць месца сістэмныя парушэнні парадку рэгістрацыі, уліку і разгляду зваротаў грамадзян. Праверкай выканання патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян устаноўлена, што ў арганізацыях дарожна-будаўнічай галіны не зжыты фармалізм і цяганіна.
Таксама выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры абыходжанні з адходамі. У прыватнасці, у парушэнне патрабаванняў пп.1.2 п.1 арт.17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі» (далей – Закон) да пачатку праверкі кіраўніком КУП «Віцебскаблдарбуд» не былі вызначаны асобы, адказныя за абыходжанне з адходамі; на прадпрыемстве не вёўся ўлік адходаў; не прадстаўлялася дзяржаўная статыстычная справаздачнасць аб абыходжанні з адходамі вытворчасці у 2016 годзе і іншыя.
Прычынай адзначаных парушэнняў з'явілася незнанне, а часам і ігнараванне дзеючага заканадаўства, адсутнасць дзейснага кантролю за працай падпарадкаваных, нізкая патрабавальнасць кіраўнікоў.
Па выніках праверкі гаррайпракурорамі ўнесена 16 прадстаўленняў, вынесена 8 прадпісанняў, 1 афіцыйнае папярэджанне, 1 службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама пракуратурай вобласціпадрыхтавана абагульненае прадстаўленне на імя генеральнага дырэктара КУП «Віцебскаблдарбуд», абвешчана афіцыйнае папярэджанне; накіраваны даручэнні аб падрыхтоўцы спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Пракурор аддзела па
наглядзе за
выкананнем
заканадаўства
і законнасцю
прававых актаў
юрыст 1 класа Вікторыя
Хроль