Праведзены рэйдавыя абследаванні па выкананні Правілаў карыстання маламернымі судамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак

Беларусь часта называюць краінай азёр, і нездарма, бо іх колькасць перавышае 11 000. На тэрыторыі Віцебскай вобласці іх больш за 2300. Тут размешчана і самае глыбокае возера Беларусі - «Доўгае» (Глыбоцкі раён, максімальная глыбіня 53,6 м.), і чацвёртае па плошчы в. Лукомскае (Чашніцкі раён, плошча 37,71 км2. Азёры нясуць у сабе не толькі прыгажосць, але і павышаную небяспеку. Так, па стане на 27.07.2020 ад утопленняў у вадаёмах Віцебскай вобласці загінула 50 чалавек.  

У мэтах прафілактыкі гібелі людзей на вадзе, у тым ліку пры эксплуатацыі маламерных судоў Віцебскай транспартнай пракуратурай сумесна з Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерных судах па Віцебскай вобласці праведзены рэйдавыя абследаванні па выкананні Правілаў карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2007 № 812), у выніку якіх выяўлены шэраг парушэнняў.

У адпаведнасці з пунктам 9 Правілаў карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 20.06.2007 № 812, суднаводнік і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках.

Менавіта гэтым, накіраваным на забеспячэнне бяспекі, правілам часцей за ўсё грэбуюць. Тлумачачы адсутнасць камізэлькі сваёй забыўлівасцю.

Па выніках праведзенага 11.07.2020 рэйду ў Аршанскім раёне, толькі на в. Рыбным, у сувязі з парушэннямі патрабаванняў вышэйназваных Правілаў, 3 асобы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.8 КоАП у выглядзе штрафу, 1 асобе аб'яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Неаднаразовыя парушэнні былі выяўлены і пры правядзенні рэйдавага абследавання 17.07.202 на в. Вымна Віцебскага раёна. Так, трое з дзесяці рыбакоў знаходзіліся на маламерным судне падчас руху без выратавальных камізэлек. Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Для аднаго з іх, які знаходзіўся на самаробным плывучым сродку, рыбалка ў гэты дзень скончылася (быў суправаджаны на бераг).

З асобамі, якія ў дні рэйдавых мерапрыемстваў эксплуатуюць маламерныя судны на вышэйуказаных водных аб'ектах і не дапусцілі ніякіх парушэнняў, праведзены прафілактычныя гутаркі аб недапушчальнасці парушэння Правілаў.

Старшы памочнік
Віцебскага
транспартнага пракурора
Сняжана Сазонава