Правяліся семінарскія заняткі

Пракуратурай вобласці ў рэжыме відэаканферэнцсувязі для пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры, якія ажыццяўляюць вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, праведзены семінарскія заняткі па пытаннях арганізацыі работы са зваротамі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі намеснік пракурора вобласці Каранько Г.А., намеснік начальніка аддзела арганізацыі работы са зваротамі грамадзян Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Часнойць Е.Р., намеснік начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзела Зайцава С.Л.

Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам работы, абмеркавалі праблемныя пытанні, азнаёміліся з новаўвядзеннямі, звязанымі з выданнем новага загаду пракурора вобласці «Аб парадку асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у органах пракуратуры Віцебскай вобласці», а таксама адказалі на пытанні прысутных па дадзенай тэматыцы.

Старшы пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці Віталій Журба