Праведзеныя выбарачныя праверкі стану законнасці пры ажыццяўленні камісіямі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) ускладзеных на іх функцый
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ў 12 рэгіёнах вобласці праведзены выбарачныя праверкі стану заканадаўства пры ажыццяўленні камісіямі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) пры райвыканкамах (далей – камісіі) узложеных на іх функцый у дачыненні да дзяржаўных прадпрыемстваў (з доляй дзяржаўнай уласнасці ва ўстаўным фондзе).
Вынікі праверак сведчаць аб тым, што камісіямі праца праводзіцца недастаткова эфектыўна.
Тыповым парушэннем з'яўляецца адсутнасць аператыўнасці ў пытаннях змены кадравага складу камісіі. Распаўсюджаны факты ўдзелу ў пасяджэннях у якасці членаў камісіі асоб, якія спынілі працоўныя адносіны з выканкамамі альбо яшчэ не ўключаны ў склад камісіі; невыкананне кворуму удзельнікаў.
Палажэнні камісій не ў поўнай меры рэгламентавалі абавязкі і паўнамоцтвы па выкананні асобных функцый, узложеных на іх актамі заканадаўства.
Мелі месца факты непрыняцця выканкамамі рашэнняў па ўнесеных камісіямі прапановах, і, наадварот, выпадкі прыняцця рашэнняў без папярэдняга правядзення пасяджэнняў камісіі; факты парушэння тэрмінаў прыняцця выканкамамі рашэнняў.
Шэраг недахопаў выяўлены ў пытаннях своечасовасці і поўнаты выканання планаў працы камісій, а таксама кантролю дадзеных камісіямі даручэнняў. Змест пратаколаў пасяджэння камісій сведчыць аб тым, што не заўсёды запланаваныя пытанні разглядаюцца поўна і аб'ектыўна з належным аналізам паступаючай інфармацыі.
Аб нізкай эфектыўнасці працы камісій сведчыць адсутнасць вынікаў па аднаўленні плацежаздольнасці арганізацый, у дачыненні да якіх праводзіцца дасудовае аздараўленне.
У цэлым пазіцыя камісій часта пасіўная, у ходзе разгляду прапаноў неплацежаздольных арганізацый рэальныя прычыны складзенай сітуацыі ў належнай меры не высвятляюцца, прычыны пагаршэння асобных эканамічных паказчыкаў, прычынна-следчыя сувязі паміж наступнай неплацежаздольнасцю і неэфектыўнымі кіраўніцкімі рашэннямі аналізуюцца малаэфектыўна. Прапановы носяць абагульнены характар і фактычна дублююць
непасрэдныя абавязкі юрыдычных, эканамічных службаў і службовых асоб прадпрыемстваў.Аб названым сведчаць рэзультатыўныя паказчыкі фінансавага стану шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый, у дачыненні да якіх праводзіцца дасудовае аздараўленне.
Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 05.04.2019 №176 зацверджаны Пералік неплацежаздольных арганізацый Віцебскай вобласці, якія падлягаюць фінансаваму аздараўленню. Пры гэтым большасць гэтых арганізацый (39 з 49) у свой час уключаліся ў Пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2016 №889, што сведчыць аб неефектыўнай рэалізацыі мерапрыемстваў дасудовага аздараўлення ў 2017-2018 г.г.
Так, у 2018 годзе ў вобласці дасудовае аздараўленне ажыццяўлялася ў дачыненні да 177 арганізацый, з якіх зацверджаныя мерапрыемствы не выкананы 124 прадпрыемствамі (70%), у тым ліку 121 – другі год запар. Па выніках 2019 года паказчыкі хоць і больш рэзультатыўныя (са 154 арганізацый мерапрыемствы не выканалі 29%, або 44 прадпрыемствы, у тым ліку 32 – другое паўгоддзе запар), аднак значная частка сельскагаспадарчых арганізацый па-ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, абумоўленым адсутнасцю свабодных абаротных сродкаў, кваліфікаваных кадраў, высокім адсоткам зношанасці тэхнікі, недастатковасцю мінеральных угнаенняў, кармавой базы, лекаў для прафілактыкі і лячэння жывёлы, якія прыводзяць да няпоўнага выканання тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці, парушэння тэхнічных рэгламентаў.
Аналіз фінансава-эканамічнага стану асобных арганізацый, якія падлягаюць аздараўленню, сведчыць аб неефектыўнасці запланаваных мерапрыемстваў па асобных напрамках, аб недасягненні пастаўленых значэнняў вытворча-эканамічных паказчыкаў.
Нягледзячы на прадастаўленую адтэрміноўку па плацяжах, арганізацыі дапускалі бягучую запазычанасць перад перапрацоўваючымі прадпрыемствамі. Грашовых сродкаў, выручаных ад пастаўленай малочнай прадукцыі, недастаткова дляпагашэння ўтворанай запазычанасці (крэдытныя абавязацельствы, выкананне судовых пастановаў, аплата паліўна-матэрыяльных запасаў, авансаў на выплату заработнай платы і інш.).
Адсутнасць жорсткіх патрабаванняў да прадпрыемстваў па арганізацыі работы па спагнанні дэбіторскай запазычанасці спрыяе фармалізму ў рабоце па дадзеным напрамку. Нягледзячы на наяўнасць запазычанасці ў большасці сельскагаспадарчых арганізацый, прэтэнзійна-іскавая работа імі практычна не вядзецца.
Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі пагаршэння фінансавага стану сельгаспрадпрыемстваў вобласці, якія з'яўляюцца ў далейшым падставай для звароту ў суд з заявамі аб узбуджэнні вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), з'яўляюцца адхіленні ад тэхналогіі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, прымяненне ў значнай ступені састарэлых тэхнікі і абсталявання, нізкая прадукцыйнасць жывёл, зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і іншыя.
Разам з тым, у ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў дасудовага аздараўлення дадзеныя прычыны ў поўным аб'ёме не ўстараняюцца, паказчыкі работы сельгасарганізацый, вызначаныя бізнес-планамі, часта не выконваюцца, мэты аздараўлення (паляпшэнне фінансавага стану, аднаўленне плацежаздольнасці гаспадарак) не дасягаюцца.
Вынікам праведзеных праверак з'явілася ўнясенне пракурорамі ў мясцовыя выканкамы 7 прадстаўленняў аб устараненні парушэнняў праверанага заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Пракуратурай вобласці ў Віцебскі аблвыканкам накіравана інфармацыйная запіска з прапановамі аб устараненні выяўленых парушэнняў і належнай арганізацыі работы раённых камісій.
Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці Павел Сухаў