Праведзеныя выязныя сустрэчы з супрацоўнікамі мытных пастоў
З 15 па 16 лістапада 2019 г. намеснікам Віцебскага транспартнага пракурора Сашчэкам М.А. сумесна з прадстаўнікамі Віцебскай тарыфнай службы праведзены выязныя сустрэчы з супрацоўнікамі мытных пастоў «Грыгораўшчына», «Урбаны», а таксама Наваполацкага мытнага паста, на якіх абмеркаваны пытанні прафілактыкі карупцыі ў сістэме праваахоўных органаў у цэлым і ў мытных органах, у прыватнасці. Пераадолеўшы адлегласць у 600 кіламетраў, былі наведаны адпаведныя пункты мытнага афармлення, праверана арганізацыя працы мытных органаў непасрэдна на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, абмеркаваны праблемныя пытанні ажыццяўлення мытнага кантролю і вядзення адміністрацыйнага працэсу па асобных катэгорыях адміністрацыйных мытных правапарушэнняў.
Намеснік
Віцебскага
транспартнага
пракурора М.А.Сашчэка