Праверка сістэмы прадпрыемстваў «Віцебскаблрамбуд»

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка сістэмы УП «Віцебскаблрамбуд» па пытаннях выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, аб працы і ахове працы, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб барацьбе з карупцыяй.

Аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці УП «Віцебскаблрамбуд» і яго філіялаў паказаў, што дадзеныя прадпрыемствы знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. Разам з тым, правяраемымі суб'ектамі не прымаюцца дастатковыя меры па захаванасці ўласнасці, належным чынам не ажыццяўляецца дагаворная і прэтэнзійна-іскавая праца, працяглы час не спаганяецца пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (УП «Віцебскаблрамбуд», філіялы прадпрыемства «СТЭМ», «ВІТЭК» і «Міёрскі рамонтнік»).

Насуперак патрабаванням Інструкцыі па інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2007 № 180, на прадпрыемствах належным чынам не арганізавана праца па інвентарызацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў.

Непрыняцце належных мер па стабілізацыі эканамічнага стану прадпрыемстваў цягне складанасці з выплатай заработнага платы работнікам. Так, у парушэнне арт.73 ТК Рэспублікі Беларусь на 01.05.2015 УП «Віцебскаблрамбуд» была дапушчана пратэрмінаваная запазычанасць па заработным плаце перад работнікамі ў памеры 234,9 млн. рублёў, на 01.08.2015 – 127,5 млн. рублёў, на 01.09.2015 – 83,4 млн. рублёў. Пры гэтым насуперак арт.17

Згодна Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце прадпрыемствам адпаведная справаздачнасць у органы статыстыкі не прадастаўлялася.

Праверкай устаноўлена, што ва УП «Віцебскаблрамбуд» і філіялах прадпрыемства дапускаліся таксама факты несвоечасовай выплаты канчатковага разліку пры звальненні, сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку, камандзіровачных расходаў. Органамі пракуратуры выяўлены парушэнні пры падрыхтоўцы лакальных нарматыўных актаў і службовых інструкцый, вядзенні працоўных кніжак і кніг іх уліку, прыцягненні работнікаў да працы ў выхадныя дні, выплаце матэрыяльнай дапамогі, арганізацыі ўліку з'яўлення работнікаў на працы і іншыя.

Вынікі праверкі сведчаць таксама аб неналежнай арганізацыі аховы працы на прадпрыемствах.

Насуперак патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» работнікамі правераных суб'ектаў звароты грамадзян не заўсёды разглядаліся поўна і ўсебакова, у асобных выпадках заяўнікам даваліся адказы не на ўсе пастаўленыя ў зваротах пытанні, мелі месца факты не накіравання адказаў заяўнікам.

Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства органамі пракуратуры ўнесена 4 прадстаўленні, вынесена 2 прадпісанні, аб'яўлена 6 афіцыйных папярэджанняў, па выніках разгляду актаў нагляду 11 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 6 – да адміністрацыйнай адказнасці. Пракуратурай вобласці накіравана абагульненае прадстаўленне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыялі, ва ўпраўленне

жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.  

Пракурораддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці Марына Запрудская