Праверка захавання заканадаўства пры рэалізацыі задання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы

Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання закана­даўства пры рэалізацыі задання падпраграмы «Рэсур­са­зберажэнне» дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Рэсур­са­зберажэнне, новыя матэрыялы і тэхналогіі – 2015», мэтай якой з’яўлялася вытворчасць асфальтабетоннай сумесі на аснове актываваных мінеральных парашкоў з гальванічных шла­маў, што падлягаюць драбленню.

Сума затрачаных на рэалізацыю задання сродкаў рэспубліканскага бюджэту склала 83 200 рублёў.

Праверка паказала, што ў парушэнне п.16 Палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №961, кантроль за ходам выканання задання праграмы, мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем выдзеленых на яе выкананне фінансавых сродкаў належным чынам не ажыццяўляўся. Фактычна ўказанае заданне навукова-тэхнічнай праграмы выканана не было, а ў дакументы аб выкананні ўстаноўленых заданнем патрабаванняў былі ўнесены недакладныя звесткі.

У прыватнасці, у справаздачах аб выкананні задання сістэматычна паказвалася інфармацыя, якая не адпавядала рэчаіснасці, аб выпуску доследных партый асфальтабетоннай сумесі, аб'ёмах выпуску прадукцыі ў адпаведнасці з заданнем праграмы, затрачаных грашовых сродках на выкананне праграмных мерапрыемстваў.

Галоўны бухгалтар і былы кіраўнік арганізацый-выканаўцаў праграмы падчас праверкі заявілі аб падрабцы іх подпісаў у справаздачах і іншых дакументах аб рэалізацыі навукова-тэхнічнай праграмы.

Акрамя таго, праверкай устаноўлена недакладнасць інфармацыі, унесенай у акт прыёмкі задання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы аб выпуску на выкананне дадзенага задання больш за 25 тысяч тон асфальтабетоннай сумесі на аснове актываваных мінеральных парашкоў з гальванічных шла­маў, што падлягаюць драбленню. Адна з арганізацый-вытворцаў дадзенай прадукцыі насамрэч на працягу некалькіх гадоў не ажыццяўляла фінансава-гаспадарчую дзейнасць, у сувязі з чым па прадстаўленні падатковай інспекцыі была ліквідавана. Разам з тым, згодна са справаздачамі і актам прыёмкі

заданні за дадзеным суб'ектам значыліся значныя аб'ёмы вытворчасці.  

Указаныя парушэнні пацягнулі прыняцце неабгрунтаванага рашэння аб завяршэнні дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы ў частцы выканання патрабаванняў аналізуемага задання. У цяперашні час у адпаведнасці з патрабаваннямі п.14 Палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №961, падлягае разгляду пытанне аб вяртанні ў бюджэт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, затрачаных на рэалізацыю задання.

Па выніках праведзенай праверкі пракуратурай Віцебскай вобласці генеральнаму дырэктару КУП «Віцебскаблдарбуд» (адна з арганізацый-вытворцаў прадукцыі па заданні навукова-тэхнічнай праграмы) унесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў заканадаўства пры рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы, прычын і ўмоў, ім спрыяючых, якое ў цяперашні час знаходзіцца на разглядзе. У УУС Віцебскага аблвыканкама па фактах выяўленых парушэнняў накіравана даручэнне аб правядзенні праверкі ў парадку арт.174 КПК Рэспублікі Беларусь.

Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці Марына Запрудская