Праверкай выяўлены парушэнні заканадаўства пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства ў галіне жыллёвых праваадносін, архітэктуры і будаўніцтва ў дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Праверкай устаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у сферы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
У прыватнасці, праверка паказала, што грамадзяне не заўсёды своечасова інфармаваліся аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў, паведамленні аб правядзенні дадзеных мерапрыемстваў афармляліся неналежным чынам і змяшчалі не поўную інфармацыю, грамадзянам не прадастаўляліся звесткі аб выніках грамадскіх абмеркаванняў.
Да прыкладу, у парушэнне п.8 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №687 ад 01.06.2011, гаррайвыканкамамі несвоечасова размяшчаліся на сайтах у сетцы Інтэрнэт і ў сродках масавай інфармацыі паведамленні аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў. Адзначанае парушэнне не дазваляла грамадзянам у поўнай меры рэалізоўваць сваё права на ўдзел у дадзеных мерапрыемствах і выказаць сваё меркаванне па пытаннях будаўніцтва аб'ектаў у Браслаўскім, Віцебскім, Міёрскім, Пастаўскім, Сенненскім і іншых раёнах, г.Віцебску.
У асобных выпадках дапушчаныя парушэнні цягнулі істотнае зацягванне тэрмінаў і выклікалі неабходнасць паўторнага правядзення грамадскіх абмеркаванняў (абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Генеральны план г.Браслава»).
У парушэнне п.9 вышэйнаўказанага Палажэння паведамленні аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў «Генеральны план горада Браслава», «Генеральны план населенага пункта Ліпаўцы Віцебскага раёна», «Генеральны план сумесны з дэталёвым планам населенага пункта Падбярэззе Віцебскага раёна» і іншых не адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням.
Насуперак патрабаванням п.16 Палажэння арганізатарамі грамадскіх абмеркаванняў інфармацыя аб выніках правядзення дадзеных грамадскіх абмеркаванняў не заўсёды размяшчалася на сайтах гаррайвыканкамаў і ў сродках масавай інфармацыі альбо размяшчалася з парушэннем устаноўленых тэрмінаў (грамадскія абмеркаванні горадабудаўнічых праектаў «Генеральны план г.Паставы», «Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Міёрскага раёна», архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі «Касцёл Езуса Міласэрнага ў г.Паставы Віцебскай Епархіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь», праектаў «Будаўніцтва майстэрні па рамонце аўтамабіляў па адрасе: г.Полацк, вул.Е. Полацкай, 35а»,
«Храм абраза Божай Маці «Будаўніца хлябоў» у аг.Кушлікі Полацкага раёна і інш.).Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў пракурорамі гарадоў і раёнаў старшыням гаррайвыканкамаў унесена 6 прадстаўленняў і вынесена 1 прадпісанне. Пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана абагульненае прадстаўленне ў Віцебскі аблвыканкам, якое знаходзіцца на разглядзе.
Пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці юрыст 1 класа М.С. Запрудская