Праводзіцца працэдура перамоваў па выкананні бягучага рамонту адміністрацыйных будынкаў аблвыканкама
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07 чэрвеня 2019 г. №223 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) у будаўніцтве» праводзіцца працэдура перамоваў па выкананні работ па аб'екце «Бягучы рамонт адміністрацыйных будынкаў Віцебскага аблвыканкама па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, Праўды, 28».
Стартавы кошт замовы – 26000,0 (дваццаць шэсць тысяч рублёў 0 капеек) у адпаведнасці з дэфектным актам.
Прапановы прымаюцца не пазней 10 гадзін 00 хвілін 22 красавіка 2021 г. па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. №9.
Працэдура перамоваў адбудзецца ў 10 гадзін 00 хвілін 22 красавіка 2021 года па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. №9.
Кантактная асоба: Самаў Аляксандр Уладзіміравіч – 8(0212)37-40-35.