Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці:

  • Агеенку Вадзіма Сяргеевіча – інспектара дарожна-патрульнай службы 4-га ўзвода роты дарожна-патрульнай службы дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міжраённага аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), старшага лейтэнанта міліцыі
  • Альхіменку Сяргея Іванавіча – начальніка аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, падпалкоўніка міліцыі
  • Лавіцкага Васілія Алегавіча – оперупаўнаважанага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, капітана міліцыі
  • Фёдарава Андрэя Уладзіміравіча – старшага інспектара групы па дазвольнай рабоце аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, маёра міліцыі;

 

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў

  • Шчастнага Анатоля Тадэвушавіча – рэктара установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё аховы здароўя:

  • Малаціон Аксану Васільеўну – намесніка галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце ўстановы аховы здароўя ”Лёзненская цэнтральная раённая бальніца“
  • Сідарэнка Таццяну Мікалаеўну – урача-рэнтгенолага (загадчыка) рэнтгеналагічнага кабінета ўстановы аховы здароўя ”Ушацкая цэнтральная раённая бальніца“
  • Шаура Алену Рыгораўну – загадчыка паліклінікі ўстановы аховы здароўя ”Лепельская цэнтральная раённая бальніца“
    • Шэвякову Ірыну Мікалаеўну – загадчыка Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі дзяржаўнай установы аховы здароўя ”Полацкая цэнтральная гарадская бальніца“;

     

    за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм:

    • Васёху Аляксандра Генадзьевіча – начальніка аддзялення баявога забеспячэння – начальніка сапёрна-піратэхнічнай службы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падпалкоўніка
    • Якаўлева Антона Мікалаевіча – начальніка службы падрыхтоўкі падраздзяленняў аддзялення баявой падрыхтоўкі вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, маёра;

     

    за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм пры арганізацыі і правядзенні работ па ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхійнай з’явы:

    • Алейнікава Андрэя Леанідавіча – электраманцёра аператыўна-выязнай брыгады Аршанскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Аршанскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
    • Беразнева Сяргея Леанідавіча – электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак Сенненскага раёна электрычных сетак філіяла ”Аршанскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
    • Васілеўскага Андрэя Пятровіча – майстра Рубаўскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
    • Гелахава Валерыя Пятровіча – майстра Полацкага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Полацкія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
    • Петраневіча Віталія Ігаравіча – майстра Віцебскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“

  • Сямёнава Аляксандра Мікалаевіча – электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак Рубаўскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“;

 

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў

  • Ляшковіча Аляксандра Эдуардавіча – старшыню суда Гарадоцкага раёна;

 

за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва 

  • Кашапава Міхаіла Рауфавіча – першага намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у захаванасць дзяржаўнай маёмасці  

  • Селяціцкую Анжэлу Іванаўну – рэферэнта аддзела камунальнай уласнасці камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама;

 

за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значную работу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння

  • Карася Сяргея Несцеравіча – ветэрана працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 26 лютага 2021 г. № 80)