Працоўнай групай пракуратуры вобласці з выездам у рэгіён праведзена комплексная праверка выканання суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў Наваполацка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».
На выкананне комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2016 год рабочай групай пракуратуры вобласці з выездам у рэгіён праведзена комплексная праверка выканання суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў г.Наваполацка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».
Да правядзення маніторынгу былі прыцягнуты супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама (УАПП, АНІД) і супрацоўнікі Віцебскага абласнога УМНС з адпаведнымі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі на месцах, а таксама пракурорскія работнікі пракуратуры г.Наваполацка.
Правядзенне ўказанай праверкі было абумоўлена істотным ростам па выніках 2015 года наўмысных забойстваў і іншымі негатыўнымі тэндэнцыямі крымінагеннай абстаноўкі ў г.Наваполацку.
У ходзе праверкі выяўлены пэўныя ўпушчэнні ў арганізацыі індывідуальна-прафілактычнай работы ў дачыненні да падлеткаў уліковай катэгорыі з боку ГАУС, устаноў адукацыі і інш., а таксама фармалізм пры планаванні агульнапрафілактычнай работы, накіраванай на мінімізацыю правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі.
Акрамя таго, асобныя недахопы пры ажыццяўленні агульнай і індывідуальнай прафілактычнай работы ўстаноўлены ў дзейнасці ГАУС, саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і іншых суб'ектаў прафілактыкі.
Па выніках праверкі пракуратурай вобласці будзе ўнесены акт пракурорскага рэагавання на адрас старшыні Наваполацкага гарвыканкама.
Старшы памочнік пракурора вобласці Віталь Сузанскі.