Праца на прафілактыку: выявіць і ліквідаваць прычыны. На пасяджэнні Верхнядзвінскага райвыканкама разгледжана прадстаўленне пракуратуры Віцебскай вобласці
Пракуратурай Віцебскай вобласці па кожным факце здзяйснення злачынстваў, якія пацягнулі гібель людзей і іншыя цяжкія наступствы, праводзяцца праверкі з выбыццём у рэгіён, у ходзе якіх устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, што спрыяюць здзяйсненню дадзеных злачынстваў.
Такая форма работы дапамагае выявіць наяўнасць праблемных пытанняў і сістэмных парушэнняў у арганізацыі работы па прафілактыцы, даць ацэнку эфектыўнасці дзейнасці органаў выканаўчай улады, як асноўнага суб'екта прафілактыкі, унутраных спраў, грамадскіх фарміраванняў.
У ходзе вывучэння прычын і ўмоў здзяйснення ў лютым бягучага года ў Верхнядзвінскім раёне злачынства ў дачыненні да інваліда 2 групы, прадугледжанага ч.3 арт.147 КК Рэспублікі Беларусь, устаноўлены шэраг істотных парушэнняў заканадаўства ў дзейнасці ўсіх суб'ектаў прафілактыкі названага рэгіёну.
У прыватнасці, у дзейнасці ўстаноў аховы здароўя пры рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне алкагалізацыі насельніцтва, выяўлены факты прызнання асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, шматразова прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап'янэння, якія не маюць патрэбы ў прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі ва ўмовах лячэбна-працоўных прафілакторыяў.
Акрамя таго, істотныя нараканні выклікала арганізацыя індывідуальнай прафілактычнай работы з асобамі, якія стаяць на прафілактычных уліках.
Нягледзячы на наяўнасць дастатковых падстаў, а таксама патрабаванняў Механізму вызначэння катэгорыі прыналежнасці жылых і іншых памяшканняў да месцаў збору асоб, асацыяльных паводзін, іх выяўлення і ўліку, а таксама правядзення прафілактычных мерапрыемстваў жылыя памяшканні дома, у якім здзейснена злачынства, прытонамі не прызнаваліся, што не дазволіла праводзіць сістэмныя прафілактычныя мерапрыемствы з асобамі, якія ў іх пражываюць.
Асаблівую занепакоенасць выклікаў той факт, што ўчастковаму інспектару міліцыі, старшыні савета АПОП сельвыканкама на працягу доўгага часу было вядома аб такой абстаноўцы ў доме, які акрамя ўсяго патрабуе
капітальнаму рамонту, аднак адэкватных і дзейсных мер па выпраўленні сітуацыі прынята не было. Толькі пасля праверкі пракуратуры вобласці балансаўладальнікам жылога дома прынята рашэнне аб правядзенні ў ім рамонтных работ, у РАУС ён пастаўлены ў катэгорыю «прытон».Праведзенай праверкай устаноўлены шэраг недахопаў і упушчэнняў у дзейнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама пры вырашэнні пытання аб прызначэнні дапамог па доглядзе за асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, аглядным камісіі сельвыканкама. Сумленнай крытыцы падвергнулася праца райвыканкама па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з ростам злачыннасці і гібеллю людзей ад знешніх прычын, паколькі на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе 4 чалавекі загінулі ад удаўлення і 1 асоба згарэла на пажары, адзначаны рост злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
Па выніках праведзенай праверкі старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама ўнесена прадстаўленне аб устраненні парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, пастаўлена пытанне аб адказнасці вінаватых службовых асоб. Кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС накіраваны інфармацыйныя запіскі аб стане законнасці ў іх дзейнасці.
Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці з удзелам намесніка пракурора вобласці Гука В.І., старэйшага памочніка пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў, начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС прадстаўленне разгледжана на пасяджэнні Верхнядзвінскага райвыканкама.
Па выніках разгляду выпрацаваны канкрэтныя арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на стабілізацыю крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне, вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Наталля Калпакова