Праца зваротамі
Пры гэтым удзельная вага зваротаў, вырашэнне якіх не ўваходзіць у кампетэнцыю органаў пракуратуры, склала больш за 30%, што сведчыць не толькі аб незнанні заяўнікамі патрабаванняў заканадаўства, але і аб іх даверы органам пракуратуры ў вырашэнні жыццёвых праблем.
Найбольшая колькасць зваротаў вырашана па пытаннях следства і дазнання (каля 1000 заяў). Вывучэнне абгрунтаваных зваротаў на дзеянні і рашэнні следчых і дазнавальнікаў паказала, што асноўнымі прычынамі іх паступлення з'яўляюцца няпоўната праверак па заявах і паведамленнях аб злачынствах, неаб'ектыўнасць следства.
Больш за 700 зваротаў вырашана па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства. З іх больш за ўсё скаргаў на парушэнні адміністрацыйнага заканадаўства. Асноўная маса задаволеных зваротаў – аб нязгодзе з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці. Большасць задаволеных зваротаў па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства датычылася затрымкі выплаты належных работнікам плацяжоў, неабгрунтаваных утрыманняў з заработнай платы, незаконнага прыцягнення да адказнасці.
Амаль 500 скаргаў вырашана па пытаннях нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах. Памылкі, што мелі месца пры ажыццяўленні грамадзянскага і крымінальнага судаводства, служылі падставай для прызнання абгрунтаванымі скаргаў па ўказаных пытаннях.
Ва ўсіх неабходных выпадках пракурорамі прымаліся меры да ўстаранення выяўленых парушэнняў заканадаўства, абароны законных правоў і інтарэсаў заяўнікаў. У бягучым годзе па выніках разгляду 486 зваротаў фізічных і юрыдычных асоб прыняты меры пракурорскага рэагавання.
Павялічылася (з 3 292 да 3 405) колькасць грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія звярнуліся на асабістым прыёме да пракурорскіх
работнікаў. З іх значную колькасць чалавек прынята па месцы жыхарства і працы, кіраўнікамі пракуратур.У бягучым годзе кіраўніцтва пракуратуры вобласці праводзіла выязныя прыёмы ў папраўчых установах, воінскіх часцях, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
У мэтах вырашэння праблем, што ўзнікаюць, на месцах пракурор вобласці Сушчынскі В.В. сумесна са старшынёй КДК Віцебскай вобласці Зараўкіным В.В. у лютым гэтага года правялі «прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян у Пастаўскім раёнисполкоме.
Пры гэтым на пытанні, якія не патрабуюць дадатковых праверак, наведвальнікам даваліся адказы падчас асабістых прыёмаў. У некаторых выпадках пытанні, што паднімаліся грамадзянамі, ужо былі прадметам разгляду ў мясцовых органах, аднак прыезд кіраўнікоў абласнога узроўню выклікаў у іх жаданне падняць іх зноў і атрымаць адпаведныя тлумачэнні ад вышэйстаячых службовых асоб. Вынікі вырашэння некаторых такіх зваротаў браліся на кантроль.
В.а. начальніка арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
саветнік юстыцыі С.Л.
Зайцава