Праца, творчасць і супрацоўніцтва

Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі XI творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры. Для ўдзелу ў урачыстай цырымоніі ўзнагароджання запрошаны дэлегацыі пракуратур абласцей і г.Мінска, вядучыя сродкі масавай інфармацыі.

Напярэдадні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемства начальнік аддзела інфармацыі Анжаліка Курчак, звяртаючыся да прысутных у зале, сказала: «Знаходзьце час для працы – гэта ўмова поспеху, знаходзьце час для разважанняў – гэта крыніца творчасці і натхнення, знаходзьце час для супрацоўніцтва – гэта складнік шчасця. Сёння для нас з вамі разам зліліся гэтыя тры паняцці: праца, творчасць і супрацоўніцтва».

Слова для прывітання ўдзельнікаў цырымоніі і адкрыцця ўрачыстага мерапрыемства прадастаўлена Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь дзяржаўнаму саветніку юстыцыі 1 класа Аляксандру Уладзіміравічу Конюку.

Кіраўнік нагляднага ведамства падзякаваў прысутных прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці за супрацоўніцтва, пракурорскіх работнікаў за праведзеную працу па рэалізацыі прынцыпу галоснасці. Пры гэтым падкрэсліў значнасць належнага ўзроўню ўзаемадзеяння СМІ і пракуратуры, абазначыў перспектывы развіцця далейшага плённага супрацоўніцтва.

- «Неабходна ўмець выбудаваць адносіны з журналістамі. Для статычных людзей як пракуроры, статычных у лепшым сэнсе гэтага слова, і з такімі людзьмі, як журналісты, калі мы знойдзем магчымасць кампрамісу або магчымасць дыялогу з імі – гэта значыць, што пракурор на сваім месцы. Вы ведаеце, што Кіраўнік дзяржавы пастаянна пра гэта гаворыць. Я звяртаюся да тых чыноўнікаў, у якіх генеральскія пагоны на плячах, у каго пакуль палкоўніцкія будучыя генеральскія, што нельга хавацца і замыкацца ад іх. Гэта наогул абавязак пракурора – узаемаадносіны з прэсай, гэта па пасадзе наша абавязак. Я абсалютна ў гэтым упэўнены. Гэта маё крэда», - сказаў Генеральны пракурор.

- «Калі мы падвялі вынік гэтага конкурсу, мы ўбачылі, наколькі гэта важна. Важна, што дзякуючы вам, масмедыя, павышаецца ўзровень

даверу людзей да пракуратуры, распавядаеце, чым мы займаемся. Бо людзі павінны ведаць, чым мы займаемся, каб не быў сфарміраваны вобраз пракурора як чагосьці страшнага і недаступнага.

Сёння мы правядзем гэта унікальнае мерапрыемства, хоць конкурсы праводзіліся і да гэтага, але на такім сур'ёзным узроўні мы праводзім яго упершыню. Мяне гэта цікавіць і я з задавальненнем прыму ўдзел», - рэзюмаваў Аляксандр Канюк.

Пасля прывітальнага слова Кіраўнік нагляднага ведамства ўшанаваў пераможцаў і лаўрэатаў творчага конкурсу, якім уручыў сімвал конкурснага мерапрыемства і дыпломы.

Сімвал конкурсу быў зацверджаны толькі ў гэтым годзе і прадстаўлены ў выглядзе беларускай літары «i». Як патлумачыла Анжаліка Курчак: «Беларуская літара «i», на п*едыстале iдэальная форма шар – бяскрайнi прастор юрыдычнай iжурналiстскай думкi, на шары коска - маленькi знак пунктуацыi, якi мае сакраментальны сэнс».

Варта адзначыць, што на конкурс было прадстаўлена мноства работ калектывам пракуратур, аўтарскіх калектываў СМІ. Лепш за іншых прадставілі свае рэгіёны і атрымалі высокую ацэнку конкурснай камісіі сродкі масавай інфармацыі і органы пракуратуры Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Віцебскую вобласць прадстаўлялі 9 калектываў пракурорскіх работнікаў і СМІ.

Асабліва варта адзначыць, творчую работу калектыву пракуратуры Полацкага раёна Віцебскай вобласці, якая выканана на высокапрафесійным узроўні і не мела аналагаў сярод астатніх конкурсных матэрыялаў. Прадстаўленая работа заняла ганаровае другое месца. Адказны выканаўца – старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Таццяна Шэбека.

Лаўрэатамі XI творчага конкурсу сталі: калектыў пракуратуры Аршанскага раёна – выканаўца работы Дзіяна Жвікава, калектыў пракуратуры Віцебскага раёна – выканаўца Елізавета Асіпенка, калектыў пракуратуры г.Віцебска – выканаўца Яўгенія Ісачанка. Таксама не засталіся незаўважанымі і рэгіянальныя СМІ: аўтарскі калектыў газеты «Віцебскія весці» (Э.Бакевіч, А.Кутынко, А.Булавка і іншыя) і «Віцьбічы» (Святлана Шырокая).

Хацелася б акцэнтаваць увагу, штонараўне з выкананнем сваіх непасрэдных службовых абавязкаў пракурорскія работнiкi Т.Шэбека, Е.Асіпенка, Д.Жвікава, Е.Ісачанка прыклаўшы максімум намаганняў і энергіі, на працягу доўгага часу супрацоўнічалі з прэсай, рыхтавалі тэматычныя матэрыялы для СМІ і, у наступным, належным чынам аформілі і годна прадставілі конкурсныя работы. Адказ-насць, выканаўчасць, разумная ініцыятыва, творчы падыход і імкненне да перамогі - якасці нашых супрацоўнікаў, якія дазволілі дамагчыся калектывам пракуратур Віцебскага, Аршанскага, Полацкага раёнаў і г.Віцебска станоўчага выніку ў рэспубліканскім конкурсным мерапрыемстве.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці Н.Сеўрукова.