Працаваць эфектыўна і якасна
У выступленнях пракурора вобласці Сушчынскага В.В., яго намеснікаў Сідаровіча А.В., Каранько Г.А., Гука В.І. адзначалася, што мінулыя паўгода былі насычаны арганізацыйнымі і практычнымі мерапрыемствамі, звязанымі з умацаваннем законнасці і грамадскай бяспекі.
У цэлым, зроблена нямала для забеспячэння правапарадку і выканання патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы аб усебаковым умацаванні законнасці, барацьбе з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян.
Павышаная ўвага надавалася пытанням прафілактыкі правапарушэнняў, больш актыўнаму ўдзелу ў гэтай рабоце працоўных і вучэбных калектываў, грамадскіх фарміраванняў.
Прыняты меры па паляпшэнні якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання. Вынікова ажыццяўлялася абарона эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Для асвятлення праваабарончай ролі пракуратуры шырока выкарыстоўваліся сродкі масавай інфармацыі.
Сумеснымі намаганнямі ўсіх дзяржаўных органаў удалося захаваць стабільную аператыўную абстаноўку.
У 1 паўгоддзі колькасць злачынстваў на тэрыторыі вобласці скарацілася на 3,8%, у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку на 5,9%. Пры гэтым паменшылася колькасць забойстваў (-34,8%), наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (-5,9%), разбойных нападаў (-7,7%), рабаванняў (-13,8%), крадзяжоў (-9,4%), хуліганскіх праяў (-9,6). Менш зарэгістравана злачынстваў, учыненых паўторна, у грамадскіх месцах, у стане алкагольнага ап'янення, у групе асоб, непаўналетнімі.
Разам з тым, характар сучаснай злачыннасці патрабуе працягу актыўнай работы ўсіх дзяржаўных інстытутаў па прафілактыцы правапарушэнняў, сістэмнага аналізу аператыўнай абстаноўкі, прадметнага вырашэння сацыяльных праблем, якія аказваюць негатыўны уплыў на стан правапарадку.
Тым больш, што ў шэрагу рэгіёнаў вобласці аператыўная абстаноўка застаецца складанай, асабліва ў Глыбоцкім (+33,9%), Міёрскім (+25,0%), Браслаўскім (+11,3%),Сенненскім (+9,7%) раёнах.
У Акцябрскім, Полацкім, Міёрскім, Дубровенскім, Пастаўскім, Шумілінскім, Верхнядзвінскім, Лепельскім раёнах павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, многія з якіх звязаны з распіццём алкагольных напояў і незаконным ужываннем наркатычных сродкаў.
У той жа час не паўсюдна забяспечана актыўнае прымяненне прававых сродкаў у мэтах папярэджання правапарушэнняў, выкаранення п'янства, алкагалізму і наркаманіі.
Высокая ўдзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці захоўваецца ў Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Верхнядзвінскім, Полацкім, Чашніцкім, Шумілінскім раёнах.
Патрабуюць пастаяннай увагі пытанні, звязаныя з сацыяльнай адаптацыяй грамадзян, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі, працаўладкаваннем асоб, якія маюць судзімасць, асабліва ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах.
У вобласці намяцілася негатыўная тэндэнцыя росту крадзяжоў (+66,7%) і незаконных завалоданняў аўтатранспартам (+6,9%).
Выклікае занепакоенасць стан падлеткавай злачыннасці ў Міёрскім, Талачынскім, Чашніцкім раёнах.
Неабходна забяспечыць пастаянны і патрабавальны нагляд за выкананнем заканадаўства пры расследаванні злачынстваў, за працэсуальнай дзейнасцю органаў дазнання, выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах.
Па выніках абмеркавання прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на ўмацаванне законнасці і правапарадку ва ўсіх рэгіёнах вобласці, павышэнне якасці пракурорскай дзейнасці.
У пасяджэнні калегіі прыняў удзел і выступіў намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В.
Пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела Святлана
Прыгун