Працаваць эфектыўна і якасна

У пракуратуры вобласці адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры вобласці, на якім разгледжаны вынікі нагляднай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2018 года.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел выконваючы абавязкі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В., памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Субоцін А.М.

У выступленнях пракурора вобласці Сушчынскага В.В., яго намеснікаў Каржава І.Н., Каранько Г.А., Гука В.І. адзначалася, што асноўныя намаганні органаў пракуратуры вобласці ў мінулым паўгоддзі былі накіраваны на каардынацыю дзейнасці праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, выяўленне і ліквідацыю парушэнняў законнасці ў дзейнасці праваахоўных, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, абарону сацыяльных правоў і інтарэсаў грамадзян, у тым ліку непаўналетніх.

Сумеснымі намаганнямі ўсіх дзяржаўных органаў удалося захаваць стабільную крымінагенную абстаноўку.

У першым паўгоддзі 2018 г. колькасць злачынстваў на тэрыторыі вобласці скарацілася на 8,5%, у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку на 9,9%. Пры гэтым паменшылася колькасць разбойных нападаў (-8,3%), рабаванняў (-24,1%), крадзяжоў (-14%). Менш злачынстваў здзейснена ў грамадскіх месцах, у стане алкагольнага ап'янення.

Разам з тым, у шэрагу рэгіёнаў вобласці склалася напружаная аператыўная абстаноўка, якая патрабуе прыняцця канкрэтных практычных мер па выпраўленні наяўных негатыўных тэндэнцый.

Так, рост злачыннасці адзначаецца ў 9 рэгіёнах, найбольш значны – у Браслаўскім (+16,5%), Віцебскім (+13,3%), Докшыцкім (+18,9%), Расонскім (+11,4%) раёнах.

Патрабуе павышэння эфектыўнасці наглядная дзейнасць па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у пракуратурах Верхнядзвінскага, Дубровенскага, Глыбоцкага, Аршанскага, Пастаўскага раёнаў, г.Наваполацка.

Недастаткова эфектыўна па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці працавалі праваахоўныя органы і іншыя суб'екты прафілактыкі г.Віцебска, Віцебскага, Ушацкага, Бешанковіцкага, Докшыцкага,

Чашніцкага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага раёнаў.

У вобласці адзначаецца рост хуліганскіх праяўленняў (+44,7%) і крадзяжоў аўтатранспарту (+9,7%).

Патрабуе павышанай увагі прафілактыка злачынстваў непаўналетніх, паколькі колькасць падлеткавых злачынстваў павялічылася на 8,5%. Значны рост злачыннасці ў моладзевым асяроддзі дапушчаны ў г.Віцебску, г.Наваполацку, Віцебскім, Лепельскім, Аршанскім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім раёнах.

Нягледзячы на прымаемыя меры, у вобласці застаецца актуальнай праблема гібелі людзей ад знешніх фактараў, на што таксама варта звяртаць увагу пракурорам. У бягучым годзе патанула 26 чалавек, атруціліся алкаголем - 107.

Толькі у агні загінула 58 чалавек. У дарожна-транспартных здарэннях загінула 28 чалавек. Пры гэтым 14 ДТЗ здзейснены кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янэння. Найбольш складаная абстаноўка на дарогах склалася ў г.Віцебску, г.Полацку, Глыбоцкім, Докшыцкім раёнах. У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пайшлі з жыцця 11 чалавек.

Актуальнымі застаюцца пытанні папярэджання гібелі і траўматызму ваеннаслужачых, недапушчэння фактаў статутных узаемаадносін у войсках.

Неабходна забяспечыць пастаянны і патрабавальны нагляд за выкананнем заканадаўства пры расследаванні злачынстваў, за працэсуальнай дзейнасцю органаў дазнання, адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах.

Па выніках абмеркавання прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на ўмацаванне законнасці і правапарадку ва ўсіх рэгіёнах вобласці, павышэнне якасці пракурорскай дзейнасці.

Пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці Наталля Левянкова