Працаваць эфектыўна і якасна
Адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры вобласці, на якім разгледжаны вынікі праверкі эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых канфліктаў, выканання органамі ўнутраных спраў заканадаўства пры ўліку і вырашэнні заяў і паведамленняў аб злачынствах, што здзяйсняюцца на ўказанай глебе, а таксама вывучэння следча-судовай практыкі па крымінальных справах аб злачынствах супраць жыцця і здароўя, што здзяйсняюцца ў выніку такіх канфліктаў.
У выступленнях в.а. пракурора вобласці Коржава І.М., старшага памочніка пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў Калпаковай Н.Л., начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Грынкевіча Г.М., старшага памочніка пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Валкова А.В. адзначалася, што рэалізацыя суб'ектамі прафілактыкі мерапрыемстваў па папярэджанні гвалту ў сям'і, у тым ліку па ліквідацыі прычын і ўмоў, што спрыяюць здзяйсненню злачынстваў на глебе сямейна-бытавых канфліктаў, пракурорскі нагляд у названай сферы не ў поўнай меры адпавядае прад'яўляемым патрабаванням. Крыміналізацыя сферы побыту па-ранейшаму носіць устойлівы характар і адрозніваецца значнай колькасцю штогод здзяйсняемых злачынстваў супраць асобы.
У мінулым перыядзе 2018 г. у параўнанні з 2017 г. колькасць злачынстваў, здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін, павялічылася з 239 да 297, пры гэтым зафіксавана 4 (6) забойствы і 21 (20) наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
У той жа час з 5321 да 4698 знізілася колькасць асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне гвалту ў сям'і (-1,8 % або -623).
Дзейнасць шэрагу выканкамаў у сферы прафілактыкі правапарушэнняў не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням заканадаўства, эфектыўнасць прымаемых мер часта з'яўляецца недастатковай. Пры распрацоўцы рэгіянальных праграм па прафілактыцы правапарушэнняў распаўсюджана дубляванне
обласных мерапрыемстваў без уліку спецыфікі крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне, стану барацьбы са злачыннасцю.Маюць месца недахопы ў дзейнасці саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку па прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якімі не распрацоўваюцца канкрэтныя мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў. Не наладжана належнае ўзаемадзеянне па абмене інфармацыяй паміж АСБ і саветамі АГПА аб асобах, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў сямейна-бытавой сферы.
У мінулым перыядзе 2018 г. у «крызісных пакоях», створаных для аказання рознага віду дапамогі ахвярам сямейнага гвалту, пражывала 44 чалавекі. У той жа час стан «крызісных» пакояў, ступень іх прыдатнасці для знаходжання (пражывання) грамадзян не заўсёды адпавядае прад'яўленым патрабаванням.
Патрабуюць удасканалення пытанні функцыянавання дзяржаўных устаноў, якія прадастаўляюць паслугі па часовым (начным) знаходжанні асоб БАМЖ, а таксама грамадзян, раней судзімых, якія страцілі сацыяльныя сувязі.
Актуальнымі з'яўляюцца пытанні абароны правоў дзяцей, пацярпелых ад жорсткасці і гвалту ў сем'ях. За 10 месяцаў 2018 г. за здзяйсненне членамі сем'яў у дачыненні да 11 (5) дзяцей узбуджаны крымінальныя справы аб гвалтоўных злачынствах (ч.3 арт.167 КК, ч.2 арт.154 КК, ч.2 арт.145 КК, арт.186 КК).
Па выніках абмеркавання прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на ўмацаванне законнасці і правапарадку ва ўсіх рэгіёнах вобласці, павышэнне якасці пракурорскай дзейнасці.
Пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела Наталля Левянкова.