Супрацоўніца пракуратуры вобласці прыняла ўдзел у абласным семінары, на які былі запрошаны начальнікі аддзелаў землеўпарадкавання гаррайвыканкамаў вобласці
Супрацоўнік пракуратуры вобласці прыняла ўдзел у абласным семінары, на які былі запрошаны начальнікі аддзелаў землеўпарадкавання гаррайвыканкамаў вобласці. Арганізатар навучальнага мерапрыемства – Віцебскі аблвыканкам.
У ходзе семінара прадстаўнік нагляднага ведамства асвятліла актуальныя пытанні, якія тычацца ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай земляў, вядзення адміністрацыйнага працэсу па парушэннях зямельнага заканадаўства, выклала наяўныя недахопы ў гэтай сферы. Пасля выступлення адказала на паступіўшыя пытанні.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Е.Казлова