Супрацоўнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці і члены іх сем’яў наведалі музей-запаведнік «Пушкінскія горы»

Работнiкi органаў пракуратуры Вiцебскай вобласцi i члены iх сем'яў наведалi тры прымечальных месцы Пскоўскай вобласцi – Сяло  Мiхайлаўскае, Сядзiба Трыгорскае i Святагорскi манастыр.

Сяло Мiхайлаўскае - гэта радавы маёнтак: дзе жыў, любiў i тварыў паэт i пiсьменнiк А.С.Пушкiн. Тут усё, як было амаль дзвесце гадоў таму, калi А.С.Пушкiн у 1817 годзе ўпершыню прыехаў у Мiхайлаўскае. Дзёрнавы круг перад панскiм домам, сядзiбныя пабудовы - домік няні, кухня-людская, дом кiраўнiка маёнтка i вотчынная кантора. Падчас азнаямлення з музеем асаблiвую ўвагу варта надаць мемарыяльным прадметам. Найбольшая колькасць рэчаў, звязаных з памяццю пра Пушкiна, прадстаўлена ў кабiнеце паэта. У доміку няні паэта наведвальнiк трапляе ў абстаноўку панскай лазнi - адна з палоў якой адводзiлася для лазнi (мыльнi), а другая была жылой, у якой, калi ў маёнтак прыязджалi гаспадары, i жыла няня Пушкiна Арына Радзiвонаўна.   З ускраiны сяла Мiхайлаўскае адкрываюцца аспяваныя паэтам вiды на далiну ракi Сорацi.Парк у Мiхайлаўскiм распасцiраецца па абодва бакi ад цэнтральнай елiнавай алi. Далей можна выйсцi да каменнага будынка льнiшчы, якi выкарыстоўваецца цяпер як выставачны зал, i \"Гарбатага мастка\", якi стаў адным з сiмвалаў Пушкiнскага музея ў Мiхайлаўскiм.

Трыгорскае - маёнтак Праскоўi Аляксандраўны Осiпавай-Вульф, з якой сям'ёй у Пушкiна ў гады мiхайлаўскай ссылкi склалiся самыя сяброўскiя i даверлiвыя адносiны.Панскi дом Трыгорскага размешчаны на пагорку над ракой Сорацю. Экскурсiя па доме-музеi прысвечана аповеду пра жыццё яго жыхароў, iх сяброўскiя сувязi з паэтам. У панскiм доме таксама размешчана бiблiятэка, якой часта карыстаўся (i ў якой часта заставаўся на начлег) Пушкiн. Трыгорскi парк -  гэта помнiк садова-паркавага мастацтва XVIII-XIX стагоддзяў. Рухаючыся ад панскага дома ўглыб парка злева ўбачым сажалку i сад, справа - маляўнiчы вугал, за якiм замацавалася назва \"Лаўка Авэнгiна\", выдатная вiдавая кропка, з якой адкрываецца вiд на далiну ракi Сораць i дарогу, што вядзе ў Мiхайлаўкае.Далей дарожка вядзе да Банькі, непадалёк Трыгорскі пагорак аддзелены рэчышчам працякалай тут у сярэднія стагоддзі ракі Варонец. Трыгорскі дом заўсёды напоўнены святлом і беражліва захоўвае аўру "любові і сяброўства", якая так вабіла сюды Пушкіна!

Святагорскі Свята-Успенскі манастыр (Святагорская лаўра) - знаходзіцца ў самым цэнтры старой часткі пасёлка Пушкінскія Горы. У 1569 годзе па загадзе Івана Грознага тут быў заснаваны манастыр. З XIX стагоддзя Святагорскі манастыр неадрыўна звязаны з імем А.С. Пушкіна. У гады міхайлаўскай ссылкі (1824-1826 гады) паэт часта наведваў Святагорскі манастыр - прыходзіў на кірмашы, якія праходзілі тут у дзявятую пятніцу пасля Вялікадня, назіраў народныя звычаі, карыстаўся манастырскай бібліятэкай, быў дружны з браціяй і настаяцелем абіцелі ігуменам Іонам. У 1836 годзе паэт пахаваў тут маці, і, па паданні, унёс у манастырскую казну 10 рублёў срэбрам - за месца для сябе…

Раніцай 6 лютага 1837 года А.С. Пушкін быў пахаваны ля алтара Успенскага сабора. На магіле быў усталяваны драўляны крыж з надпісам "Пушкін". Помнік на магіле А.С. Пушкіна ўсталяваны ў 1841 годзе.

Тут, у думках пераносячыся на два стагоддзі назад, можна адчуць атмасферу, у якой тварыў Пушкін, паспрабаваць зразумець таямніцу яго генія…       

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці Андрэй Сухарукаў.