Супрацоўнікі пракуратуры Сенненскага раёна прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні абеліска ахвярам 1942 года
Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі пракуратуры Сенненскага раёна, раённага аддзела Следчага камітэта, аддзела прымусовага выканання, Талачынскага міжраённага аддзела ДКСЭ прынялі рашэнне аб добраўпарадкаванні абеліска нявінным ахвярам фашызму. Абеліск устаноўлены ў 70-я гады.
На тым месцы, дзе ўзвышаецца мемарыял, перапахаваны 43 жыхары в.Прыветак, якія былі расстраляны фашыстамі 15 верасня 1942 года.
Удзячныя нашчадкі абнавілі знешні выгляд абеліска і добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю.
Сваёй ініцыятывай і сумеснай працай яны чарговы раз пацвердзілі, што праз дзесяцігоддзі ніхто не забыты, нішто не забыта.
Пракурор Сенненскага раёна
І.Лісоўскі