Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэліся з блізкімі сваякамі вайскоўцаў воінскай часці ў г.Віцебску

На сустрэчу з камандаваннем воінскай часці і пракуратурай вобласці запрошаны бацькі і блізкія сваякі ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу ў 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў г. Віцебску.

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Сухарукаў выступіў на тэму прафілактыкі здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў, прывёў прыклады са следча-судовай практыкі, пры гэтым асобна спыніўся на паўнамоцтвах пракурора ў дадзенай сферы.

Пасля выступлення пракурорскі работнік адказаў на паступіўшыя пытанні.

Аддзел па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
пракуратуры Віцебскай вобласці.