Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэліся з блізкімі сваякамі вайскоўцаў воінскай часці ў г.Віцебску

Пракурор г.Віцебска Юрый Раманоўскі і начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Віктар Колбун правялі выязны прыём грамадзян у 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў г.Віцебску.

На прыём звярнуліся некалькі ваеннаслужачых, іх блізкія сваякі. Як правіла, у зваротах ішла размова аб парадку праходжання службы, развіцці інфраструктуры для дзяцей у жылым комплексе, будаўніцтве жылля для ваеннаслужачых.

Супрацоўнікі нагляднага ведамства выслухалі заяўнікаў, растлумачылі ім нормы заканадаўства, прапанавалі найбольш аптымальныя шляхі вырашэння спрэчных пытанняў.

Пасля заканчэння прыёму грамадзян пракурорскія работнікі азнаёміліся з месцам размяшчэння асабовага складу, бытавым уладкаваннем, вольным часам і забеспячэннем ваеннаслужачых.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.