Распаўсюджванне баршчэўніка Сасноўскага

Распространение борщевика Сосновского

Распаўсюджванне гігантскіх пустазелляў

04.08.2026

Распаўсюджванне гігантскіх пустазелляў - адна з важных праблем вобласці, якая з'яўляецца самай інвазіраванай у Рэспубліцы Беларусь. На долю Віцебскай вобласці прыпадае каля 80% ад плошчы прарастання гэтай расліны па рэспубліцы. У рэгіёне праводзіцца мэтанакіраваная праца па барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін.

Штогод удасканальваюцца падыходы да арганізацыі і правядзення работ па барацьбе з гігантскімі пустазеллямі з улікам практыкі прымянення гербіцыдаў на розных катэгорыях зямель, а таксама да выканання тэхналогіі іх выкарыстання.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці арганізавана сістэмная праца па барацьбе з гігантскімі пустазеллямі.

Ва ўсіх раёнах і горадзе Віцебску распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па абмежаванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных відаў раслін на 2026 год.

Распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 13 лютага 2026 года № 34р зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2026 год. Мерапрыемствамі ўстаноўлены заданні на правядзенне работ па барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін механічным, камбінаваным і хімічным метадамі, а таксама ў разрэзе напрамкаў землекарыстання.

Па выніках праведзенай працы за чэрвень 2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці выкананы работы па барацьбе з гігантскімі пустазеллямі на агульнай плошчы 4562,0801 га, у тым ліку хімічным метадам – 4501,4673 га, ручным або механічным 56,8128 га, пераворванне і засеў – 3,8 га.

У мэтах кантролю за своечасовым правядзеннем работ, выкананнем тэхналогіі іх правядзення, тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па стане на 25.07.2026 праведзены мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, па выніках якіх землекарыстальнікам выдадзена 429 прадпісанняў. За несвоечасовае прыняцце мер па барацьбе з боршчэўнікам Сасноўскага складзена 74 пратаколы на суму 39418 рублёў. Юрыдычным і фізічным асобам вынесена 33 папярэджанні.

Барацьба з боршчэўнікам Сасноўскага надзвычай важная для абароны здароўя людзей, захавання прыроды і падтрымання парадку на зямлі. Галоўныя прычыны для знішчэння гэтага небяспечнага пустазелля: абарона ад цяжкіх апёкаў, захаванне мясцовых відаў раслін і прадухіленне захопу новых тэрыторый.