Разгляду зваротаў – пільную ўвагу! Прааналізаваны звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Віцебскую транспартную пракуратуру ў 2023 годзе

У 2023 годзе ў пракуратуру паступіла 22 (2022 год - 21) звароты грамадзян і 16 (10) зваротаў юрыдычных асоб.

Грамадзяне часцей за ўсё звярталіся па пытаннях незгады з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці, накладаннем адміністрацыйнага аресту на маёмасць на выкананне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу. Ва ўсіх выпадках пракурорскімі работнікамі праведзены праверкі довадаў, выкладзеных у зваротах, вывучаны матэрыялы спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 Таксама ў 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам з 9 да 15 павялічылася колькасць разгледжаных зваротаў юрыдычных асоб, з іх 14 задаволены.

Віцебскім транспартным пракурорам у 2023 годзе праведзены асабістыя прыёмы на станцыі Орша, Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», філіяле «Віцебскводтранс» РУЭСП «Дняпро-Бугскі водны шлях», РУП «Віцебскаўтадар».

У ходзе аднаго з прыёмаў заяўнікі паведамілі, што на адным з мастоў горада знята асфальтабетоннае пакрыццё, пры гэтым папераджальнымі дарожнымі знакамі дадзены участак належным чынам не абсталяваны, у сувязі з чым у непагодлівае надвор'е стала небяспечным рух транспартных сродкаў. Сітуацыя вывучана і ўзята на кантроль Віцебскім транспартным пракурорам, замена верхняга пласта асфальтабетоннага пакрыцця праведзена ў найкарацейшыя тэрміны.

Пракуратурай таксама праводзяцца праверкі выканання паднадзорнымі прадпрыемствамі патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

У выніку праверкі гандлёвых аб'ектаў, размешчаных у г. Оршы, выяўлены неадзінкавыя факты ненадлежнага разгляду зваротаў грамадзян, унесеных у кнігі заўваг і прапаноў, прыняцця незаконных і неабгрунтаваных рашэнняў. Без увагі з боку заведуючых крамамі засталіся паведамленні аб наяўнасці ў продажы пратэрмінаванай прадукцыі, карэктных адносін прадаўцоў, парушэння графікаў работы аб'ектаў.

Па выніках правядзення праверкі кіраўніцтву гандлёвай сеткі ўнесена прадстаўленне, вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

Старшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора  С.В.Сазонава