Геральдыка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня падпісаў указ №277 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці".
У мэтах адраджэння гісторыка-геральдычных традыцый Віцебшчыны Прэзідэнт заснаваў афіцыйны герб і сцяг Віцебскай вобласці.
Палажэнне аб гербе Віцебскай вобласці
1. Герб Віцебскай вобласці з'яўляецца яе афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб Віцебскай вобласці – уласнасць Віцебскай вобласці, правам распараджэння якой валодае Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
2. Выява герба Віцебскай вобласці размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба Віцебскай вобласці можа размяшчацца ў тых месцах Віцебскай вобласці, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба Віцебскай вобласці і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Выява герба Віцебскай вобласці можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, праводзімых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба Віцебскай вобласці ў выпадках, не пазначаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Апісанне герба Віцебскай вобласці

Герб Віцебскай вобласці уяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны сярэбраны вершнік у даспехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай – шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Герб вянчае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, знізу яго абрамляюць дзве залатыя дубовыя галіны, увітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.
Палажэнне аб сцягу Віцебскай вобласці
1. Сцяг Віцебскай вобласці з'яўляецца яе афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг Віцебскай вобласці – уласнасць Віцебскай вобласці, правам распараджэння якой валодае Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
2. Сцяг Віцебскай вобласці размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Сцяг Віцебскай вобласці можа размяшчацца ў тых месцах Віцебскай вобласці, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга Віцебскай вобласці і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Сцяг Віцебскай вобласці можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, праводзімых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне сцяга Віцебскай вобласці ў выпадках, не пазначаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Апісанне сцяга Віцебскай вобласці

Сцяг Віцебскай вобласці уяўляе сабой прамавугольнае палатно зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога размешчана выява герба Віцебскай вобласці.