У Беларусь без візы
Інфармацыя аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск
З 27 ліпеня 2018 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з якім грамадзяне 74 дзяржаў могуць уехаць і выехаць у Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Усталёўваемы парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама тых, хто мае намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Тэрмін бязвізавага знаходжання разлічваецца ў цэлых каляндарных сутках; першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім – дата выбыцця (незалежна ад часу прыбыцця і/або выбыцця).
Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.
Паездка ажыццяўляецца з прыватнай, дзелавой, турыстычнай і іншымі мэтамі, не звязанымі з працаўладкаваннем, заняткам камерцыйнай дзейнасцю і навучаннем, тэрмін якога перавышае 30 сутак.
Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе:
- сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату меркаванага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак;
- грошы: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням, альбо 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён;
- медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, які дзейнічае ў Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.
Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» на працягу 30 дзён з даты ўезду.
ВАЖНА :
Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён замежным грамадзянам неабходна зарэгістравацца у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў . Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў па змаўчанні пры засяленні.
Тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць падоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.
--------------------------------
*Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян»
**Дадатак да Указа (пералік дзяржаў)
*** уключаючы дзень прылёту і адлёту.