Развеяць міфы, усунуць сумневы, атрымаць адказы на надзённыя пытанні. Інтэрв'ю пракурора Віцебскай вобласці Вадзіма Сушчынскага вядучаму друкаванаму СМІ рэгіёна
Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі сустрэўся з прадстаўніком абласной газеты «Віцебскія весці».
Інтэрв'ю доўжылася больш за гадзіну. Вадзім Валянцінавіч, адказваючы на пытанні журналіста, расказаў пра структуру органаў пракуратуры, асноўныя напрамкі дзейнасці нагляднага ведамства, прывёў прыклады вынікаў праведзенай работы.
У ходзе інтэрв'ю былі прыведзены статыстычныя звесткі, канкрэтныя крымінальныя справы, вынікі рэалізацыі ініцыятывы ў сферы бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва Віцебшчыны, у тым ліку непаўналетніх.
Асобна абмеркавалі ролю пракуратуры ва ўмацаванні законнасці і правапарадку, барацьбе з карупцыяй, прафілактычны складнік у гэтай рабоце. Пры гэтым пракурор падкрэсліў значнасць прававой прапаганды, правядзення прававога лікбезу сярод насельніцтва рэгіёну праз вусныя выступленні ў працоўных калектывах і з дапамогай журналісцкай супольнасці.
Таксама пытанні датычыліся папярэджання здзяйснення злачынстваў у сферы IT-тэхналогій, праблемных момантаў у дачыненні да «чорных капальнікаў», выканання прыродаахоўнага, інвестыцыйнага, працоўнага заканадаўства, асноўных аспектаў развіцця Аршанскага раёна і многае іншае.
«Асноўная функцыя пракуратуры – праваабарончая, абарона нашых грамадзян і незалежна ад таго, дзе чалавек знаходзіцца», - падкрэсліў пракурор вобласці. – «Работа пракурора – штодзённая. Кожны дзень прыносіць нам новыя выклікі, і мы павінны ім адпавядаць, з гонарам выконваючы пастаўленыя задачы», - падвёў вынік Вадзім Сушчынскі.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.