Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады: пракуратура Віцебскай вобласці запатрабавала ўстараніць парушэнні заканадаўства

Вынікі нагляднай дзейнасці сведчаць аб неэфектыўнасці выканання дзяржпраграмы, што пацвярджаецца невыкананнем ніводнага з прагнозных паказчыкаў дзяржпраграмы ў 2021 годзе. У 2022 годзе выкананы толькі адзін паказчык з 12.

Дадзеныя негатыўныя абставіны спрыялі недаатрыманню ў 2021 годзе збожжа ў колькасці 29,3 тыс. тон да ўзроўню 2020 года (або 26,5%), бульбы – 185,7 тыс. тон, рапсу – 49,4 тыс. тон. У 2022 годзе недаатрымана 57,7 тыс. тон збожжа, 42,6 тыс. тон бульбы, 71,6 тыс. тон рапсу, істотна знізілася колькасць нарыхтаваных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі – толькі 81% да ўзроўню 2021 года.

Устаноўлены факты неналежнай рэалізацыі палажэнняў падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў аграпрамысловага комплексу».

Не заўсёды неабходнасць правядзення будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў вызначалася рэальнай патрэбай сельскагаспадарчых арганізацый і перспектывамі іх развіцця.

Напрыклад, у Сенненскім раёне пры наведванні аб'ектаў на вытворчым участку ў ААТ «В.» устаноўлена, што памяшканні свінагадоўчага комплексу ўчастка №7 не выкарыстоўваліся з прычыны недастатковай колькасці пагалоўя свіней на комплексе.

Выяўлены факты прастою, невыкарыстання набытага абсталявання (матэрыялаў).

На аб'екце будаўніцтва - памяшканне для беспрывязнага ўтрымання КРС, будаўніцтва даільна-малочнага блока на МТФ ААТ «Н.» Мёрскага раёна, набытае ў снежні 2021 года, даільнае абсталяванне коштам 399 564 рублі прастойвае, з прычыны неналежных умоў захоўвання, прыходзіць у непрыдатнасць.

На аб'екце, размешчаным у Віцебскім раёне, не завершаны работы па падрыхтоўцы глебы да сяўбы сельскагаспадарчых культур на плошчы 90 га.

Пры абследаванні меліярацыйных аб'ектаў у Сенненскім раёне ўстаноўлена, што каля 15 га і 3 га адпаведна, зараслі пустазельнай расліннасцю. Дадзеныя землі (турфянікі) не выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні.

Прадпрыемствам Чашніцкага раёна дапушчана завышэнне кошту будаўніцтва ў частцы прад'яўлення да аплаты за кошт сродкаў абласнога бюджэту фактычна невыкананых работ.

Аналягічныя факты ўстаноўлены ў Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім, Докшыцкім раёнах.

Як вынік - пракуратурай Віцебскай вобласці ў Віцебскі аблвыканкам унесена прадстаўленне. Выкананне акта пракурорскага нагляду ўзята на кантроль.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства