Рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт - крымінальна каральнае дзеянне

Рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем, за здзяйсненне якога вінаватай асобе судом можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад двух да чатырох гадоў. 

Пры гэтым пад рэкламаваннем парнаграфічных матэрыялаў у правапрымяняльнай дзейнасці разумеецца выстаўленне іх для ўсеагульнага агляду альбо паведамленне інфармацыі аб іх неазначальнаму колу асоб любым спосабам (у тым ліку, шляхам унясення адпаведных даных аб такога роду матэрыялах у даступныя для любога карыстальніка сайты сеткі Інтэрнэт).

Захаванне выяў і відэаролікаў парнаграфічнага зместу на сваіх старонках карыстальнікамі сацыяльных сетак («Вконтакте», «Аднакласнікі» і г.п.) расцэньваецца як іх рэкламаванне і з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем. Пры выяўленні такіх службовымі асобамі праваахоўных органаў будзе ўзбуджана крымінальная справа.

Пракурор аддзела пракуратуры
Віцебскай вобласці па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
УСК Рэспублікі Беларусь
па Віцебскай вобласці  Уладзіслаў  Нарыжны