Рашэнне Віцебскага аблвыканкама: у аграпрамысловыя аб'яднанні вобласці дадаткова ўключаны 12 сельгасарганізацый з 8 раёнаў
Найбольшую колькасць новых удзельнікаў папоўніла аграб'яднанне на базе УП "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат". У яе склад уключаны ААТ "Агравідзы" (Браслаўскі раён), ААТ "Даватараўскі" і "Жвіранка" (Шаркаўшчынскі раён), а таксама ААТ "Чарневічы" (Глыбоцкі раён). Аграпрамысловае аб'яднанне на базе УП "Полацкі малочны камбінат" пашырылася за кошт ААТ "Ільюшэнскі" (Ушацкі раён), ААТ "Княж" (Глыбоцкі раён) і ААТ "Мікалаеўскі" (Міёрскі раён).
Па два новых удзельнікі ўключаны ў структуры на базе ААТ "Віцебскі мясакамбінат" і УП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" (адпаведна ААТ "Літусава" і "Сінегорскае" (Сенненскі раён), КСУП "Племзавод "Рэканструктар" і ААТ "Слаўнае" (Талачынскі раён)). У аб'яднанне на базе УП "Пастаўскі малочны завод" увайшло ААТ "Камайскі-Агра". За кошт уключэння новых удзельнікаў пашырыліся сыравінныя зоны аграпрамысловых аб'яднанняў.
Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, гэтыя арганізацыі раней планавалі заключыць дагаворы аб аграпрамысловым аб'яднанні, аднак не змаглі вырашыць неабходныя арганізацыйныя пытанні ў тэрмін да 1 сакавіка 2020 года.
Акрамя таго, гэтым жа рашэннем аблвыканкама выключаны са складу ўдзельнікаў інтэграцыйных структур ААТ "Віцебскхлебпрам" і ААТ "Малькава" (Лёзненскі раён).
Усяго ў Віцебскай вобласці дзейнічаюць 7 аграпрамысловых аб'яднанняў, створаных па ўказе ад 25 лютага 2020 года №70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці" на базе ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", "Віцебскі мясакамбінат", "Малако" г.Віцебск, "Пастаўскі малочны завод", УП "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат", "Аршанскі мясакансервавы камбінат", "Полацкі малочны камбінат". У складзе інтэграцыйных структур працуюць 144 арганізацыі.