Вынік адкрытага конкурснага адбору па распрацоўцы канцэпцыі "разумны горад" для г. Оршы і Аршанскага раёна і плана яе рэалізацыі

 Інфармацыя аб выніках адкрытага конкурснага адбору

арганізацыі-выканаўцы навукова-даследчых работ па распрацоўцы канцэпцыі ”разумны горад“ для г. Оршы і Аршанскага раёна і плана яе рэалізацыі за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага  абласнога выканаўчага камітэта

Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 сакавіка 2019 г. № 84.

Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Прадмет конкурсу: выбар арганізацыі-выканаўцы навукова-даследчых работ па распрацоўцы канцэпцыі ”разумны горад“ для г. Оршы і Аршанскага раёна і плана яе рэалізацыі.

Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 7 кастрычніка 2019 г.

Пераможца: дзяржаўная навуковая установа ”Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“.