Аб новым законе «Аб барацьбе з карупцыяй» - хто цяпер мае права працаваць па сумяшчальніцтве

        24 студзеня 2016 г. уступіў у сілу  новы Закон «Аб барацьбе з карупцыяй».  Ён шмат абмяркоўваўся на розных узроўнях і шмат разоў дапрацоўваўся з улікам правапрымяняльнай практыкі папярэдняга закона.  Закрэпленыя ў законе, які ўступіў у сілу, новаўвядзенні накіраваны на прыняцце дадатковых мер па зніжэнні матывацыі службовых асоб да карупцыйных паводзін, максімальны ўдзел грамадскасці ў выяўленні фактаў карупцыі і інфармаванні аб гэтым праваахоўных органаў.

         Асобна хочацца спыніцца на змяненнях у  абмежаваннях, якія ўстанаўліваюцца Законам для дзяржаўных службовых асоб і прыраўнаваных да іх асоб, бо яны датычацца шырокага кола асоб і на практыцы выклікаюць шмат пытанняў як у кадравых службаў арганізацый і прадпрыемстваў, так і ў саміх дзяржаўных службовых асоб.

         Як і ў папярэднім законе, пералік абмежаванняў, устаноўленых для дзяржаўных службовых асоб і прыраўнаваных да іх асоб,  вызначаны ў артыкуле 17  закона.

        Для дзяржаўных службовых асоб засталіся нязменнымі  забароны на  заняцце прадпрымальніцкай дзейнасцю  асабіста альбо праз іншых асоб, аказанне садзейнічання супругу (жонцы), блізкім сваякам або свойстваму ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча. Па-ранейшаму дзяржаўнай службовай асобе нельга (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных у дзеючым заканадаўстве) прымаць удзел асабіста або праз іншых асоб ва ўпраўленні камерцыйнай арганізацыяй, мець рахункі ў замежных банках.

        А вось забарона на выкананне іншай аплачванай работы, не звязанай з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў па месцы асноўнай службы (акрамя педагагічнай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі) цяпер адносіцца толькі да дзяржаўных служачых, супрацоўнікаў Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, асоб шэраговага і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў а таксама кіраўнікоў, іх намеснікаў і галоўных бухгалтараў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, ва ўстаўных фондах якіх 50 і больш працэнтаў доляў (акцый) знаходзіцца ў уласнасці дзяржавы і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

        Такім чынам, усе астатнія службовыя асобы, якія адносяцца да дзяржаўных службовых асоб (напрыклад – начальнікі, намеснікі структурных падраздзяленняў прадпрыемстваў і арганізацый, цэхаў, змен і г.п.), цяпер маюць права ў вольны ад работы час працаваць па сумяшчальніцтве, выконваць іншую аплачваную работу.

        Варта адзначыць, што ў новым Законе «Аб барацьбе з карупцыяй» у артыкуле 17 ўстаноўлены абмежаванні не толькі для дзяржаўных службовых асоб, але і для асоб, прыраўнаваных да дзяржаўных службовых асоб, мужа (жонкі) такіх асоб, блізкіх сваякоў або свойскіх, што сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку з дзяржаўнай службовай абопрыраўнаваным да яго асобам.   У прыватнасці, яны, як і дзяржаўныя службовыя асобы, не маюць права прымаць маёмасць (падарункі), за выключэннем сувеніраў, уручаемых пры правядзенні пратакольных  і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, або атрымліваць іншую выгаду  у сувязі з выкананнем  дзяржаўнай службовай асобай службовых абавязкаў.  Таксама забаронена ажыццяўляць паездкі  за кошт фізічных і (або) юрыдычных асоб, адносіны з якімі ўваходзяць у пытанні службовай дзейнасці дзяржаўнай службовай асобы, за выключэннем некаторых выпадкаў, указаных у законе.

       У цэлым пералік абмежаванняў, устаноўленых Законам «Аб барацьбе з карупцыяй» для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб, дастаткова  шырокі, а парушэнне ўстаноўленых забаронаў цягне прыцягненне да адказнасці, аж да вызвалення ад займанай пасады. 


Пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па барацьбе з карупцыяй і
арганізаванай злачыннасцю
саветнік юстыцыі  Ігар Марозаў