Роля калегіі ў арганізацыі нагляднай дзейнасці пракуратуры
Арганізацыя нагляднай дзейнасці ў органах пракуратуры характарызуецца спалучэннем прынцыпу адзінаначалля з калегіяльнасцю пры прыняцці рашэнняў па найбольш актуальных праблемах пракурорскай работы.
Артыкул 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» заканадаўча замацоўвае і рэгулюе дзейнасць калегіі пракуратуры.
Зыходзячы з палажэнняў дадзенага артыкула, калегія з'яўляецца дарадчым органам пры адпаведным пракуроры і разглядае найбольш важныя пытанні дзейнасці пракуратуры, якія патрабуюць калектыўнага абмеркавання і выпрацоўкі рашэнняў, абмяркоўвае праекты найважнейшых загадаў і ўказанняў, справаздачы і паведамленні кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, ніжэйстаячых пракурораў і іншых пракурорскіх работнікаў. На пасяджэннях калегій могуць заслухоўвацца паведамленні і тлумачэнні кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і кантролю, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, іншых службовых асоб па пытаннях выканання законаў.
Калегіі ствараюцца ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і пракуратурах абласцей.
У пракуратуры вобласці калегія ўтвараецца ў складзе пракурора вобласці (старшыня), яго намеснікаў і іншых пракурорскіх работнікаў. Персанальны склад калегій зацвярджаецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні пракурораў абласцей.
Аналіз практыкі работы калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што пытанні, якія разглядаюцца на яе пасяджэннях, носяць найбольш актуальны характар для рэгіёна, а прымаемыя рашэнні аказваюць станоўчы ўплыў на арганізацыю і вынікі праваахоўнай дзейнасці.
Так, у апошні час у цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, арганізацыі нагляду за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і іншыя. Рэгулярна падводзіліся вынікі нагляднай дзейнасці за паўгоддзе і год, разглядаліся вынікі комплексных праверак арганізацыі работы гаррайпракуратур, заслухоўваліся справаздачы пракурораў аб выніках нагляднай дзейнасці.
Таксама калегіяй
штогод аналізуецца стан службовай і працоўнай дысцыпліны ў органах пракуратуры і выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», што дазваляе аператыўна вырашаць наяўныя праблемы і прымаць неабходныя меры па павышэнні персанальнай адказнасці падпарадкаваных за становішча спраў на курыруемых участках працы.
Усяго ў мінулым годзе ў пракуратуры вобласці арганізавана і праведзена 10 пасяджэнняў калегіі, на якіх разгледжана 34 пытанні. У падрыхтоўцы пытанняў для разгляду на калегіі пракуратуры былі задзейнічаны ўсе структурныя падраздзяленні абласнога апарату.
План работы калегіі на паўгоддзе фарміруецца і зацвярджаецца кіраўніцтвам пракуратуры загадзя, з улікам аператыўнай абстаноўкі, якая складаецца ў вобласці, і наяўных праблемных пытанняў у рабоце. Калі нейкія негатыўныя тэндэнцыі, што ўзнікаюць, патрабуюць аператыўнага рэагавання, неабходныя меры па іх пераадоленні вызначаюцца на пазачарговым пасяджэнні калегіі.
Эфектыўным сродкам павышэння адказнасці пракурорскіх кадраў з'яўляюцца справаздачы пракурораў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў на пасяджэннях калегіі пракуратуры вобласці аб праведзенай рабоце. У мінулым годзе заслуханы справаздачы 11 гаррайпракурораў і 8 кіраўнікоў структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці.
Апошнім часам пры правядзенні пасяджэнняў калегіі актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхнічныя сродкі – відэаканферэнцсувязь, дэманстрацыя аналітычных табліц, фотаслайдаў.
Як правіла, усе рашэнні калегіі па актуальных пытаннях правапрымяняльнай практыкі даводзяцца да ведама зацікаўленых асоб, асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
Вядома ж, ключавым аспектам работы калегіі з'яўляецца эфектыўнасць прымаемых рашэнняў, рэальны іх уплыў на вынікі нагляднай дзейнасці.
Так, у сакавіку мінулага года на калегіі разгледжаны вынікі абагульнення следча-судовай практыкі і практыкі пракурорскага нагляду па крымінальных справах і матэрыялах аб крадзяжы агнястрэльнай зброі,боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі.
У рашэнні калегіі былі пазначаны наяўныя недахопы і упушчэнні ў працы, выпрацаваны канкрэтныя мерапрыемствы па паляпшэнні якасці работы праваахоўных органаў па дадзеным напрамку.
У снежні 2019 года калегіяй былі прааналізаваны прычыны вынясення судамі апраўдальных прыгавораў за 2019 год.
На калегіі было адзначана, што забеспячэнне нагляду за выкананнем заканадаўства пры прыцягненні грамадзян да крымінальнай адказнасці па-ранейшаму носіць актуальны характар. У працы органаў папярэдняга расследавання яшчэ сустракаюцца факты некваліфікаванага расследавання крымінальных спраў, у асобных выпадках аслаблены і пракурорскі нагляд. На прыкладах канкрэтных крымінальных спраў было паказана на дапушчаныя парушэнні законнасці і недахопы.
Прынятае калегіяй рашэнне дапаможа пракурорам больш якасна ажыццяўляць нагляд за узбуджэннем і расследаваннем крымінальных спраў, падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе.
І ў далейшым праца калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці будзе накіравана на выпрацоўку эфектыўных рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях нагляднай дзейнасці.
Начальнік арганізацыйна-кантрольнага
аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці
Ігар Марозаў