Рост тавараабароту, навука, культура, міжпарламенцкія сувязі. Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана абмеркавалі Наталля Качанава і Танзіла Нарбаева ў Віцебску
Сярод асноўных тэм для абмеркавання – умацаванне эканамічнага, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, развіццё супрацоўніцтва рэгіянальнага, у навуцы, гуманітарнай сферы.
Пасля сустрэчы бакі падпісалі пратакол да Мемарандуму аб супрацоўніцтве па стварэнні Міжпарламенцкай камісіі і План сумеснх мерапрыемстваў на 2026 – 2027 гады.
Сустрэча ўвайшла ў праграму візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Сената Алі Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілай Нарбаевай, які пачаўся сёння. У межах візіту ў Віцебску праходзіць III Беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум.
Раней сёння парламентарыі дзвюх краін усклалі вянкі і кветкі да Мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.