Калядны інтэлектуальны турнір

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у пракуратуры Віцебскай вобласці пры ўдзеле першаснай прафсаюзнай арганізацыі і абласнога аддзялення Асацыяцыі пракурорскіх работнікаў адбыўся Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях на прызы пракурора вобласці.

У спаборніцтве інтэлектаў прынялі ўдзел 5 каманд. Пракуратуру вобласці прадстаўлялі такія калектывы, як «УСА» («Крымінальна-судовы аддзел»), «АПГ» («Арганізаваная прававая група»), «Аднадумцы». Каманда «Прынцып Паліаны» абараняла гонар пракуратуры г.Віцебска. Ад пракуратуры Віцебскага раёна і Віцебскай транспартнай пракуратуры ўдзел у турніры прымала зборная каманда пад назвай «Віцебскі экспрэс».

Спаборніцтва складалася з трох частак. Першая з іх, «Свая гульня», уключала ў сябе 5 блокаў рознай тэматыкі па 5 пытанняў у кожным. Удзельнікам гульні трэба было праявіць свае веды аб вядомых асобах па імені Леў, успомніць калісьці прачытаныя літаратурныя творы, асабліва іх першыя радкі. Некалькі змрочная, але настолькі блізкая праваахоўным органам тэматыка забойцаў таксама знайшла сваё месца ў спаборніцтвах. Гэтым асобам было адведзена 5 пытанняў. Апошнія 2 блокі ставілі перад удзельнікамі задачы па разгадванні рэбусаў.

Другая частка, «Што? Дзе? Калі?», уключала ў сябе 2 блокі па 12 пытанняў у кожным. За хвіліну трэба было паказаць свае веды ў кінематографе, навуцы, спорце.

Па выніках першых дзвюх частак турніру вызначаліся ўдзельнікі фінальнай часткі гульні «Брэйн-рынг» і іх рэйтынг. Магчымасць праявіць не толькі эрудыцыю, але і хуткасць рэакцыі была прадастаўлена камандам «УСА», «АПГ», «Прынцып Паліаны» і «Віцебскі экспрэс».

Больш чым паўтара дзясятка пытанняў агучыў вядучы, перш чым да перамогі ў гэтай гульні і турніры ў цэлым прыйшла каманда «УСА».

Ганаровае другое месца заняла каманда «АПГ», трэцяе – «Прынцып Паліаны».

Найлепшым гульцом быў прызнаны старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Лутоў Дзмітрый.

Каманды-прызёры і найлепшы гулец былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

Пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання Дзяніс Плоскуноў