Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама віншуе жанчын Віцебшчыны з Міжнародным жаночым днём!
Віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
Нашы поспехі, дасягненні, перамогі былі б немагчымыя без вашага ўдзелу, увагі, чуласці і клопату. Жанчына – наша галоўная апоры і натхненне, вы натхняеце нас на смелыя і высакародныя ўчынкі.
Абвешчаны Год беларускай жанчыны дазваляе падкрэсліць часта нябачны або прымаемы як належнае уклад жанчын ва ўсе сферы жыцця. Спалучаючы далікатнасць і ўнутраную сілу, вы бярэце на сябе ўсе хатнія клопаты, працуеце нараўне з мужчынамі, дасягаеце вышынь у самых розных галінах.
Мы дзякуем нашым мамам, бабулям, жонкам, сёстрам, дочкам, калегам па працы за працавітасць і мудрасць, дабрыню і разуменне, цярпенне і адказнасць.
Дзякуй вам за ўсё, што вы робіце для развіцця і дабрабыту нашай Віцебскай вобласці.
У гэты вясновы дзень жадаем вам міру, дабра, шчасця і здароўя, поспехаў і сонечнага настрою. Няхай вашы сэрцы заўсёды сагравае любоў!
З павагай,
Аляксандр Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў