Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па скачках на батуце
Чэмпіёнам свету ў камандных і сінхронных скачках, бронзаваму прызёру ў індывідуальных скачках Літвіновічу І.В., Буйлову А.А., Рабцаву А.І., асабістым і першым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Шуліну У.І., Красоўскай С.Ю.
Паважаныя спартсмены і трэнеры!
Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па скачках на батуце з 18 па 21 лістапада 2021 года ў г.Баку (Азербайджанская Рэспубліка) у камандных спаборніцтвах, сінхронных і індывідуальных скачках!
Сваёй пераканаўчай перамогай вы ўмацавалі статус лідараў віцебскай школы батута і заслугоўваеце самых цёплых слоў удзячнасці. Вашы дасягненні і патэнцыял уліваюць упэўненасць у далейшых поспехах на міжнародных стартах самага высокага ўзроўню.
Желаем крепкого здоровья, счастья, благополучия и новых спортивных побед во благо родной Беларуси!З павагай,
Н.Н.Шарснёў, В.В.Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў