Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала каманду клуба «Вітэн» з перамогай на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе

Пяціразоваму чэмпіёну Рэспублікі Беларусь па міні-футболе камандзе клуба "Витэн"

Паважаныя спартсмены і трэнеры!

Шчыра віншуем Вас з перамогай на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сезона 2020/2021 гадоў!

На працягу апошняга дзесяцігоддзя вы дэманструеце высокія спартыўныя вынікі на чэмпіянаце краіны. Дзякуем вам за працавітасць і настойлівасць, папулярызацыю і развіццё гульнявых відаў спорту ў Віцебскай вобласці, уклад у спартыўныя дасягненні і ўмацаванне іміджу рэгіёна на рэспубліканскай спартыўнай арэне.

Жадаем вам і надалей захоўваць лідзіруючыя пазіцыі ў краіне, здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных перамог!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 

У.У.Тэрэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў