Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і схіляем галовы ў знак найглыбейшай павагі перад тымі, хто прайшоў дарогамі лакальных войнаў і канфліктаў, што адбыліся ў розных кропках зямнога шара ў другой палове ХХ стагоддзя.
У Віцебскай вобласці пражываюць больш за 3500 воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нашы землякі ў складзе савецкіх войскаў з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі абавязак, праявіўшы небывалую храбрасць і самаадданасць. Яны сталі сапраўдным прыкладам мужнасці і адданасці Радзіме.
Мы смуткуюем аб загінулых у баявых дзеяннях і памерлых пасля вайны, будзем памятаць аб ратным подзвігу салдат і афіцэраў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, з гонарам выконвалі задачы па аказанні інтэрнацыянальнага доўгу.
Воіны-інтэрнацыяналісты і сёння, не забыўшы слаўныя традыцыі баявога братэрства, знайшлі сябе ў мірным жыцці, займаюць актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю, уносяць важкі ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне нашай моладзі.
Няхай гэты Дзень стане для нас усіх нагодай для асэнсавання каштоўнасці міру, умацавання нашай грамадзянскай салідарнасці і перадачы памяці будучым пакаленням.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў у справах на карысць Айчыны!
З павагай,
А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў