Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём Маці

З пачуццём бясконцай удзячнасці мы звяртаемся ў гэты дзень да самых блізкіх людзей, якія падарылі нам жыццё, навучылі дабрыні, узаемаразуменню, веры ў сябе.  Гэта свята сагрэта душэўным цяплом і добрымі словамі, якія ідуць ад сэрца.  

Менавіта ад маці залежыць, якія маральныя ўрокі атрымае маленькі грамадзянін, якія каштоўнасці стануць для яго найбольш важнымі, якую будучыню ён пабудуе, а гэта — залог стабільнага развіцця нашай краіны.

Ахова мацярынства і дзяцінства застаецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі. Стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей – стратэгія развіцця сістэмы аховы здароўя.

Сёння ў Віцебскай вобласці пражывае амаль 12 тысяч шматдзетных сем'яў.

Штогод прадстаўніцы рэгіёну атрымліваюць вышэйшую ўзнагароду – ордэн Маці і абласную прэмію імя Героя Савецкага Саюза З.М.Туснолобовай-Марчанкі. Вы падаяце прыклад нашай моладзі, працягваеце традыцыі бацькоўскага служэння.

Тыдзень бацькоўскай любові, які стартаваў у краіне, пацвярджае высокі аўтарытэт і найважнейшую ролю сям'і ў нашым грамадстве.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашыя надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу!

Моцнага вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любові!


З павагай, А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама, і Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.